Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

09 Сакавік 2021

Ірына Няборская з Чэрвеня: шмат добрых якасцяў і проста прыгажуня

Творчы чалавек і кахаючая жонка, цярплівы педагог і клапатлівая матуля, нястомная гаспадыня, верны сябар, адукаваны спецыяліст і проста прыгажуня - Ірына Няборская адна з многіх выдатных беларускіх дзяўчат, пра якіх можна сказаць усе гэтыя словы.

Нашай зямлячкай Ірына Няборская стала параўнальна нядаўна: пераехала з Мінскага раёна ў Чэрвень пасля замужжа. Зараз у маладой сям'і падрастае дачушка Васіліса, ёй тры гады. Усе разам у вольны час ездзяць у дзіцячыя цэнтры, у аквапарк, на каток. Пасаджаны ўласнымі рукамі сад на ўчастку, дзе хутка ўвасобіцца яшчэ адна мара: муж будуе дом, і разам з Ірынай яны ўжо плануюць, як ўпрыгожаць сцены сямейнымі фатаграфіямі, чым стануць частаваць і забаўляць гасцей, якой пароды завядуць сабаку. У іх доме будзе панаваць любоў і вясёлыя эмоцыі, увага адзін да аднаго і ўзаемная падтрымка.

У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі з прыходам Ірыны на працу таксама дадалося прыемных эмоцый. Дзяўчына вучылася ва ўніверсітэце культуры і мастацтваў на факультэце сацыяльна-культурнай дзейнасці, будзе весці некалькі гурткоў. У і без таго шырокі асартымент прапанаваных дзецям заняткаў дадаліся Тэатр моды, Дзіцячая тэатральная студыя, гульня на гітары і фотагурток.

Фатаграфія - асобная любоў Ірыны. Яна любіць фатаграфаваць людзей: «Я стараюся ўбачыць у чалавеку самае лепшае, захаваць добры погляд, шчаслівую ўсмешку, ззянне вачэй, мілую рамантыку простых сітуацый. Калі людзі бачаць сябе прыгожымі на маіх фота, думаю, гэта робіць іх жыццё выдатней. Каб стаць прафесіяналам, я запісалася на курсы».

Віншуем Ірыну і ўсіх яе маладых творчых калег з Міжнародным жаночым днём, жадаем, каб вясна, якая пануе ў іх сэрцах, незалежна ад пары года распаўсюджвалася на ўсё і ўсіх вакол, робячы свет і людзей выдатней, шчаслівей і дабрэй.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Ірыны Няборскай

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць