Штогод ваенны камісарыят Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў заклікае ваеннаабавязаных, у тым ліку афіцэраў запасу, на ваенныя зборы. Летась было заклікана 132 чалавекі, у тым ліку 1 афіцэр запасу. У цяперашнім 2021-м плануецца заклікаць 59 ваеннаабавязаных, у тым ліку 6 афіцэраў запасу.
Ваеннабавязаныя Чэрвеньскага раёна традыцыйна адзначаюцца камандзірамі збораў са станоўчага боку. Не выключэнне - і наш зямляк Дзмітрый Асановіч, першым у гэтым годзе прайшоўшы ваенныя зборы.
Дзмітрыю 27 гадоў, пасля заканчэння БДУІР ён пяць гадоў працаваў у аддзеле Дэпартамента аховы на пасадзе старэйшага інспектара-інжынера ГС і СА. З восені мінулага года працуе на нафтабітумным заводзе.

Ваенныя зборы, на якіх быў Дзмітрый, праходзілі ў Старых Дарогах з 3 лютага па 5 сакавіка. Яго ваенна-ўліковая спецыяльнасць - камандзір узвода РХБ абароны ў войсках РХБЗ. Пастаўленыя задачы цалкам выкананы.

Бацькі Дзмітрыя жывуць таксама ў Чэрвені. Бацька працуе ў ваенным камісарыяце. Аляксандр Адамавіч выхаваў сына сапраўдным мужчынам і патрыётам, з дзяцінства прывіваючы самастойнасць, пачуццё адказнасці, уменне прымаць рашэнні.

За выхаванне сына бацькі Дзмітрыя атрымалі пахвальны ліст ад ваеннага камісара Дзмітрыя Сініцкага.

За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў падчас вайсковых збораў Дзмітрый Асановіч адзначаны Граматай ваенкамата.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

