Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

10 Сакавік 2021

Хук Джыгера: баксёры Чэрвеньшчыны выйгралі першынство вобласці

У Салігорску адбылося першынство Мінскай вобласці па боксе. У спаборніцтвах удзельнічалі прадстаўнікі Чэрвеньшчыны. Хлопцы з каманды СДЮШАР выйгралі чатыры першыя месцы!

У абласным першынстве ўдзельнічалі юніёры 2005-2006 гадоў нараджэння і юнакі 2007-2008 года нараджэння. У сваіх вагавых катэгорыях першыя месцы занялі чатыры нашых земляка: Марк Джыгера (вагавая катэгорыя 44 кг); Уладзіслаў Лысеня (вагавая катэгорыя 52 кг); Альберт Мастоўскі (40 кг); Рыгор Лабада (75 кг).

Акрамя таго, заваяваны адзін сярэбраны і адзін бронзавы медаль. Іх атрымалі адпаведна Кірыл Палянскі (вагавая катэгорыя 66 кг) і Максім Хурсік (вагавая катэгорыя 52 кг).

Усе хлопцы - смілаўчане, яны займаюцца боксам пад кіраўніцтвам трэнера-выкладчыка Канстанціна Сакалова.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Канстанціна Сакалова

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць