Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

10 Сакавік 2021

У Чэрвені прайшла дыялогавая пляцоўка раённай арганізацыі БСЖ

Напярэдадні свята - Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка Чэрвеньская раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» арганізавала дыялогавую пляцоўку па тэме «Роля жанчыны ў жыцці рэгіёна».

У адной з залаў цэнтра культуры і вольнага часу сустрэліся прадстаўнікі першасных арганізацый БСЖ

Мадэратарам дыялогу стала дырэктар раённага цэнтра культуры і вольнага часу, кіраўнік жаночага клуба «Лада» пры раённай арганізацыі БСЖ Алена Гоман.

У абмеркаванні тэмы дыялогавай пляцоўкі прыняла ўдзел старшыня пярвічнай арганізацыі БСЖ райбальніцы, дэлегат VI УНС Надзея Сяцко. На мерапрыемстве былі абмеркаваны пытанні аховы мацярынства і дзяцінства. Гаворка ішла аб захаванні здароўя маці і дзяцей, аб сацыяльнай абароне маці і дзіцяці, маладых сем'яў. У прыватнасці, удзельнікаў сустрэчы хвалявала праблема адсутнасці ў Чэрвені радавой палаты. Будучых мам з Чэрвеня адпраўляюць зараз на роды ў Беразіно або Смалявічы. Колькасць шматдзетных сем'яў у раёне павялічваецца з кожным годам. Пытанне адкрыцця палаты для парадзіх патрабуе рашэння.

Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Марына Патапенка адзначыла, што:

- У Беларусі заканадаўча гарантавана права на аказанне бясплатнай медыцынскай дапамогі ў дзяржаўных установах аховы здароўя на падставе дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў, бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі ў межах пераліку асноўных лекавых сродкаў для дзяцей ва ўзросце да трох гадоў і дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў, пацыентаў, якія маюць цяжкія захворванні.

Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Наталля Сцяжко дадала:

- Для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, прадугледжаны 11 відаў дзяржаўных дапамог. Уведзена дадатковая мера падтрымкі шматдзетных сем'яў - сямейны капітал у памеры $ 10 тысяч пры нараджэнні (усынаўленні) трэцяга або наступных дзяцей.

Алена Матвеева, работнік раённай бібліятэкі распавяла прысутным аб тым, што аддзелам ідэалагічнай работы, структурнымі падраздзяленнямі ўпраўлення па адукацыі распрацаваны турыстычныя маршруты па нашым раёне. Асабліва ўражвае створаная імі прэзентацыя «Чэрвень больш, чым падарожжа», дзе прадстаўлена вычарпальная інфармацыя аб старажытным і сучасным Чэрвені і раёне.

- Ёсць база, на якой можна працаваць па патрыятычным выхаванні — сказала яна, - трэба, каб не толькі школьнікі ўбачылі славутасці нашага рэгіёну, але і работнікі прадпрыемстваў і ўстаноў.

Аб магчымасцях аздараўлення жыхароў раёна праінфармавала ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі Алена Касменка, галоўны спецыяліст Мінскага абласнога ўпраўлення па санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні.

- У раёне працуе 102 камісіі па аздараўленні, створаны яны пры арганізацыях і ва ўстановах. Парадак такі: работнік звяртаецца ў камісію з заявай аб выдзяленні пуцёўкі пры наяўнасці медыцынскай даведкі аб стане здароўя і патрэбнасці ў лячэнні. Старшыня камісіі складае заяўку і адпраўляе яе ў раён, спецыяліст па аздараўленні збірае звесткі па ўсім раёне і накіроўвае ў вобласць для атрымання неабходнай колькасці пуцёвак. Маюць права на першачарговае аздараўленне дзеці-сіроты, дзеці-інваліды, непрацуючыя інваліды 1 і 2 груп. Дзіцячае аздараўленне ажыццяўляецца бясплатна ў нашай рэспубліцы. Дарослыя плацяць ад 15 да 30 працэнтаў ад кошту пуцёўкі ў залежнасці ад сукупнага даходу звярнуўшагася.

Па словах Алены Ільінічны, попытам карыстаецца дзіцячы санаторый «Волат» пад Радашковічамі, дзе лечаць хваробы органаў дыхання, касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканіны, хваробы вока і яго прыдатнага апарата. Санаторый забяспечвае эфектыўнае лячэнне і якасную прафілактыку захворванняў органа зроку. У нядаўнім часе дадаткова ўкаранёна ў эксплуатацыю 18 адзінак афтальмалагічнага абсталявання вытворчасці Англіі, Італіі, Японіі.

Усе прысутныя прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні закранутых пытанняў.

Падводзячы вынікі сустрэчы, Алена Гоман адзначыла, што дыялогавыя пляцоўкі - гэта добрая магчымасць пачуць кожнага, каму неабыякава, як мы будзем жыць заўтра і якім будзе наша грамадства.

- Такі фармат абмеркавання наспелых праблем сапраўды неабходны, і дзякуючы сумесным намаганням чаканыя змены абавязкова адбудуцца.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць