У «Што? Дзе? Калі?» ад Марыны Бандарэнкі на дзесяць пытанняў з дваццаці, паказаўшы найлепшы вынік, адказалі дзве каманды: «Ярмала» з гімназіі і «Чорны спіс» з чацвёртай школы. У «Эрудыт-квартэце» ад Паўла ПАРФІЯНОВІЧА ў барацьбу за лідарства ўступіла каманда пяцікласнікаў, якая трэніруецца ў Цэнтры творчасці. Хлопцы склалі сур'ёзную канкурэнцыю фаварытам, «Чорны спіс» вымушаны быў упарта змагацца з імі за перамогу ў «эрудытцы».
У выніку «Чорны спіс» коштам неймавернага намаганні волі, сабраўшы ў кулак усе веды, увагу і рэакцыю, стаў пераможцам абодвух гульняў. Кіраўнік раённага клуба інтэлектуальных гульняў «Ігумен» Ірына Вабішчэвіч адзначыла: «Спадзяемся, што такія турніры для ювеналаў стануць традыцыйнымі».
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Ірыны Вабішчэвіч

