Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

11 Сакавік 2021

Зноў анлайн: у Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэння клуба “Ветразь”

“Леся – легенда народа” – так называлася лютаўскае пасяджэнне літаратурна-паэтычнага клуба “Ветразь” пры цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Мерапрыемства ладзілася ў анлайн-фармаце і было прысвечана 150-годдзю з дня нараджэння пісьменніцы Лесі Украінкі.

Пра жыццё і творчасць юбіляркі распавялі бібліятэкары. Потым слова ўзяў сябра клуба Уладзімір Адамовіч. Ён назваў Лесю Украінку легендай, геніем, красой і гонарам нацыі, сапраўднай дачкой Праметэя і пранікнёна прачытаў яе вершы.

Іх таксама прадэкламавалі сябры клуба Ксенія Баталіна, Алена Шульга, Зоя Сушкевіч, Эдуард Дулеба. Ксенія Уладзіміраўна адзначыла, што пісьменніцы трэба было вельмі добра ведаць свой край, каб пісаць такія цудоўныя творы. Калі чытаеш яе вершы, адчуваеш, як гучыць у сэрцы душэўная мелодыя.

Удзельнікі клуба з задавальненнем праглядзелі відэаролік з тэатральнай гасцёўні з удзелам Ады Рогаўцавай. У выкананні артысткі тэатра імя Лесі Украінкі гучалі паэтычныя і музычныя творы юбіляркі.

У рубрыцы “Наш каляндар” на пасяджэнні ішла гаворка пра беларускага пісьменніка і перакладчыка Уладзіміра Ляўданскага. Сёлета споўнілася 110 гадоў з дня яго нараджэння. Удзельнікі сустрэчы прыгадалі жыццёвы і творчы шлях нашага земляка. Бібліятэкары распавялі пра яго кнігу “Ноч над Нёманам” і зачыталі ўрыўкі з апавядання “На лыжнай прагулцы”, у якіх яскрава паказаны заснежаны лес і яго насельнікі.

Уладзімір Адамовіч расказаў пра малавядомы факт з жыцця пісьменніка, які адлюстраваны ў аўтабіяграфічным творы “Дарагі рубель”. Гэта расповед пра тое, як маці дала сыну рубель, каб той набыў сабе буквар. А чаму рубель дарагі, можна даведацца, прачытаўшы твор.

Наступным разам сябры клуба “Ветразь” збяруцца разам у сакавіку, каб пагутарыць пра творчасць народнага паэта Беларусі Кандрата Крапівы і паэта Леаніда Путырскага.

Святлана ЖДАНОВІЧ, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць