Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

12 Сакавік 2021

Атлеты ў «Атлеце»: чэрвеньскія спартсмены прывезлі медалі з Мінска

Бег на 200 і 400 метраў, 69 метраў з бар'ерамі і скачкі ў вышыню - чытайце, чаго дамагліся юныя чэрвеньскія выхаванцы СДЮШАР на турніры цэнтра «Атлет».

6-7 сакавіка ў Мінску прайшлі традыцыйныя спаборніцтвы Мінскага гарадскога цэнтра алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы «Атлет». Спаборнічалі юнакі і дзяўчаты 2004-2005, 2006-2007 гадоў нараджэння. Адбыўся таксама і штогадовы Мемарыял Лізаветы Сосінай па скачках у вышыню, у якім таксама ўдзельнічалі нашы хлопцы.

Пераможцамі і прызёрамі сталі чацвёра чэрвеньскіх спартсменаў.

Міхаіл Пенкрат заняў першае месца ў бегу на 400 метраў і другое месца ў бегу на 200 метраў.

Анастасія Лысенка дамаглася сярэбранага медаля ў бегу на 60 метраў з бар'ерамі.

Марыя Шарая і Мікіта Занкевіч у гэтым жа відзе занялі трэція месцы.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Святланы КУР'ЯНЧЫК

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць