Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

01 Красавік 2021

Рыбак больш, чым вады: у Чэрвені адбыўся турнір па плаванні

Учора Чэрвеньская СДЮШАР прымала вялікі дзіцячы турнір па плаванні. Паспаборнічаць да нашых спартсменаў прыехалі юныя плыўцы з Барысаўскай СДЮШАР, Крупскай, Пухавіцкай, Стаўбцоўскай і Валожынскай ДЮСШ.

Наша вялікая і дружная чэрвеньская каманда вельмі старалася. Лепшыя плыўцы ў эстафеце 6Х50 вольным стылем занялі другое месца. У эстафеце плылі Валерыя Вяснянка, Міхаіл Арлоўскі, Ксенія Бондарава, Іван Няхай, Арсень Чарнавец і Яна Бурко.

1 4 21 29

У індывідуальным заліку Мікіта Крук заняў другое месца на дыстанцыі 25 метраў вольным стылем, Дар'я Ажар-трэцяе месца на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем і першае месца на дыстанцыі 100 метраў комплексным плаваннем.

1 4 21 29

Даша Ванагель двойчы падымалася на другую прыступку п'едэстала, за вынік на 50 метрах вольным стылем і комплексную стомятроўку. Таксама другой на гэтай дыстанцыі стала Валерыя Вяснянка. А на стомятроўцы вольным стылем Леры не было роўных, у яе першае месца.

1 4 21 29

Ксенія Бондарава заняла трэцяе месца на дыстанцыі сто метраў вольным стылем.

1 4 21 29

На дыстанцыі сто метраў комплексным плаваннем Ілля Галіноўскі і Міхаіл Арлоўскі занялі другія месцы, Іван Няхай - трэцяе.

1 4 21 29

Арсень Чарнавец атрымаў узнагароду за трэцяе месца за дыстанцыю 400 метраў вольным стылем.

1 4 21 29

Віншуем усіх нашых «залатых рыбак» з перамогамі і жадаем новых дасягненняў і «хуткай вады».

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць