Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Красавік 2021

У Чэрвені кастынг: дзяўчат запрашаюць на «Міс Беларусь-2021»

Адно з самых любімых чэрвенцамі мерапрыемстваў - конкурс прыгажосці, які праводзіцца ў раённым Цэнтры культуры і вольнага часу.

Поўная зала гледачоў, дзяўчыны, выдатныя не толькі знешнасцю, але і талентамі, атмасфера добразычлівасці, падтрымкі і захаплення — хутка ўсё гэта зноў чакае нас.

Удзельніцы конкурсу 2019 года

У Чэрвені кастынг на «Міс Беларусь-2021» адбудзецца 15 красавіка. Ён будзе праходзіць без гледачоў, толькі ў прысутнасці журы.

Што патрабуецца ад прэтэндэнтак? Добрыя знешнія дадзеныя, узрост ад 18 да 24 гадоў, рост не менш 169, адсутнасць татуіровак і пірсінгу. Дзяўчына павінна быць не замужам, без дзяцей і мець грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Пачатак кастынгу - у 18.00.

5 4 21 27

Конкурс, на які запрашаюцца гледачы, адбудзецца 23 красавіка. Дзяўчыны паспаборнічаюць не толькі ў прыгажосці. Яны раскажуць пра сябе і прадэманструюць свае таленты і хобі. На папярэднім конкурсе, які праходзіў у канцы 2019 года, гледачы былі прыемна здзіўлены тым, што сярод удзельніц былі гімнасткі, спявачкі і нават аматаркі коннага спорту.

Для дзяўчат, якія вырашылі прайсці кастынг — тэлефоны для даведак: 28-9-13, +375 44 796 57 36.

Дакладны час мерапрыемства 23 красавіка арганізатары паведамяць дадаткова. Жадаем поспеху ўсім нашым прыгажуням!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара. Ілюстрацыя прадастаўлена РЦКiД

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць