Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

19 Красавік 2021

Чэрвеньцы дружна выйшлі на рэспубліканскі суботнік (абноўлена)

Удзел у суботніку, які праходзіў па ўсё краіне 17 красавіка, узяў амаль кожны трэці жыхар раёна.

У Чэрвені найбольш значны аб’ём работ выконваўся ў лесапарку “Загор’е”. Тут на добраўпарадкаванні зоны адпачынку паблізу амфітэатра працавалі работнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, друкарні, філіялаў “Беларусбанка” і “Белаграпрамбанка”, раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Фонду сацыяльнай  абароны насельніцтва, аддзела статыстыкі і іншых арганізацый.

Да іх далучылася начальнік галоўнага ўпраўлення культуры аблвыканкама Ала Шахоцька.

У дзіцячым парку на добраўпарадкаванні шчыравалі калектывы дома-інтэрнату для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця,  раённай бальніцы і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Тэрыторыю былога дзіцячага садка №3 прыбіралі работнікі раённага цэнтра па забеспячэнню дзейнасці бюджэтных арганізацый.

Прадстаўнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, лясгаса, ПМК-237 высадзілі 14 саджанцаў ясеня і бярозы ў парку паміж вуліцамі Нараўлянскай, Ціміразева і Барыкіна.  

Шмат калектываў добраўпарадкоўвалі свае і замацаваныя тэрыторыі. Сярод іх — Чэрвеньскі РАУС.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць