Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

21 Красавік 2021

Чысты вадаём: на “Хваеншчыне” ля Чэрвеня прыбралі ад смецця берагі

З 16 да 24 красавіка ў Беларусі праводзіцца традыцыйная веснавая акцыя “Чысты вадаём”, накіраваная на экалагічнае выхаванне насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання вадаёмаў, а таксама на прывядзенне ў парадак прыбярэжных зон напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе. Яе ініцыятар – Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Далучыліся да акцыі і на Чэрвеньшчыне. Як паведаміў “Раённаму весніку” дырэктар раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Сяргей Цераш, яе работнікі разам з выхаванцамі і педагогамі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Чэрвеня прыбралі ад смецця берагі вадаёма ля вёскі Хваеншчына.

Яго назбіралі ажно 36 поліэтыленавых пакетаў. Удзельнікі ўборкі атрымалі ад раённай арганізацыі БТПР салодкія пачастункі.

Сяргей Цераш таксама распавёў, што работнікі арганізацыі і добраахвотнікі падчас акцыі прывялі ў парадак берагі вадаёмаў ля вёсак Ведрыца, Карпілаўка і Уборкі.

Фота Мікалая Бабіновіча і Сяргея Цераша

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць