У складзе каманды “Тарпеда-БелАЗ” (Жодзіна) выступаюць тры выхаванкі трэнера Чэрвеньскай СДЮШАР Максіма Шалабнёва – нападаючыя Вікторыя Ермаковіч і Вераніка Кудлянкова з Запольскай школы, а таксама абаронца Анастасія Каваленка з СШ №2 Смілавічаў.
Снегапад не перашкодзіў нашым дзяўчатам здабыць перамогу ў Маладзечна. Анастасія Каваленка, Вікторыя Ермаковіч і Вераніка Кудлянкова трэцяя, чацвёртая і пятая ў верхнім радзе злева, адпаведна.
У другім туры спаборніцтваў “Тарпеда БелАЗ” у гасцях перамагло равесніц з ДЮСШ-4 Маладзечна – 2:0. Абодва мячы – на рахунку нашых дзяўчат: Вікторыя Ермаковіч адкрыла лік у сустрэчы, а Вераніка Кудлянкова яго падвоіла.
Сапернікамі “Тарпеда-БелАЗ” у групе “Б” таксама будуць каманды “Дынама-Мінск”, “Камсамолец” (Віцебск) і Верхнядзвінская ДЮСШ.
Фота Максіма Шалабнёва.

