Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

03 Май 2021

На Чэрвеньшчыне прафсаюзы правялі «маёўку»

Напярэдадні свята Працы, якое адзначаецца ў Беларусі 1 мая, прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый Чэрвеньшчыны правялі «маёўку».

Сабраўшыся на плошчы Свабоды ў Чэрвені, са сцягамі з сімволікай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі яны прайшлі па цэнтральнай вуліцы Чэрвеня. Іх віталі мінакі, падтрымлівалі і выказвалі салідарнасць. Каля вялікага ўнівермага, дзе размешчана Алея працы, члены прафсаюзаў высадзілі дадаткова дэкаратыўныя дрэвы - туі, дзякуючы чаму алея набыла скончаны выгляд. У найбліжэйшы час плануецца высадзіць кветкі ў металічныя канструкцыі ўнутры пляцоўкі. Пасля ўдзельнікі «маёўкі» працягнулі святкаванне ў Чэрвеньскім цэнтры культуры і вольнага часу.

Звяртаючыся да прысутных, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольга Коціна сказала:

-1 мая - той самы дзень, калі чалавек працы становіцца асабліва прыкметны. Заўсёды Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі выступала і выступае за канструктыўны сацыяльны дыялог, за паступальнае, мірнае вырашэнне ўсіх складаных пытанняў, якія ёсць сёння ў працоўных. Лозунг свята: «Мiр. Праца. Май» адлюстроўвае імкненне працоўных да стварэння, роўных магчымасцей, дружалюбных адносін адзін з адным. У год народнага адзінства гэта асабліва актуальна. Жадаю ўсім людзям добрай волі пазітыўнага настрою, дабрабыту, бадзёрасці духу і веры ў будучыню Беларусі.

Удзельнікі ансамбля аддзялення дзённага знаходжання пажылых грамадзян тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання выканалі для землякоў любімыя песні маладосці. Затым, спрабуючы пачастункі ад раённага аб'яднання прафсаюзаў, ветэраны працы падзяліліся з моладдзю ўспамінамі, як праходзіла святкаванне 1 мая ў савецкія гады.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць