Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

03 Май 2021

Героя Сацыялістычнай працы павіншавалі з 1 мая

Напярэдадні Дня працы Пятра Васільевіча Вераб'я, Героя Сацыялістычнай працы і ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, жыхара в. Калодзежы, прыехалі павіншаваць з надыходзячым святам дырэктар Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абслугоўвання Людміла Шаркова і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Калтовіч.

Прадстаўніцы сацыяльнай абароны і раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» цёпла павіншавалі героя з надыходзячым 1 мая і выказалі яму глыбокую павагу і ўдзячнасць за шматгадовую працу, асабісты ўклад у стварэнне надзейнага нацыянальнага здабытку незалежнай краіны.

- Прыклад самаадданай працы Пятра Васільевіча тым больш актуальны ў Год народнага адзінства, салідарнасці людзей розных прафесій. Яго працоўны шлях - узор для пераймання маладому пакаленню – казала Людміла Шаркова. - І цяпер, нягледзячы на шаноўны ўзрост, а яму сёлета споўнілася 98 гадоў, Пётр Васільевіч можа пагутарыць на любую тэму, вострую і актуальную.

Напярэдадні свята Людміла Генадзьеўна і Алена Анатольеўна ўручылі герою працы памятны сувенір, які зрабілі сваімі рукамі людзі з абмежаванымі магчымасцямі аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў, а ад раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абслугоўвання насельніцтва – салодкія падарункі.

– Пётр Васільевіч Варабей – адзін з васьмі застаўшыхся на Міншчыне Герояў Сацыялістычнай працы, – распавяла «Раеннаму весніку» Алена Калтовіч. - Сваё званне ён атрымаў у далёкім 1966 годзе за выдатныя поспехі, дасягнутыя ў выкананні заданняў сямігадовага плана па развіцці лясной цэлюлозна-папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Прапрацаваў Пётр Васільевіч у Чэрвеньскім леспрамгасе (цяпер «Легас») трыццаць гадоў на пасадзе матарыста бензапілы і вальшчыка лесу. Адтуль і пайшоў на пенсію. З першых дзён доўгага працоўнага шляху ён зарэкамендаваў сябе добрасумленным і адказным работнікам.

Як паведаміла Алена Анатольеўна, у Пятра Васільевіч ёсць і іншыя ўрадавыя ўзнагароды: ордэн Леніна, медаль «Герой Сацыялістычнай працы», Ордэн Айчыннай вайны I ступені і сем юбілейных медалёў.

Галіна АКБАЛ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць