Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Май 2021

З падарункамі ад Мінскага аблвыканкама і Мінскай мітраполіі Беларускай Праваслаўнай Царквы

Адзінства, дабро, любоў і міласэрнасць - галоўныя хрысціянскія каштоўнасці, якія аб'ядноўваюць беларускі народ

У светлыя пасхальныя дні мы часцей задумваемся аб сэнсе жыцця, аб вечных каштоўнасцях, аб спагадзе і міласэрнасці. У такія дні сэрца напаўняецца светлымі надзеямі, жаданнямі зрабіць радасней і пазітыўней жыццё тых, каму давялося апынуцца ў сацыяльных установах у сілу розных жыццёвых абставінаў і страты здароўя.

3 мая ў Чэрвеньскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з падарункамі ад мітраполіі Мінскай праваслаўнай царквы і Мінскага аблвыканкама прыйшлі намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Чэрвеньскага райвыканкама Людміла Дзядзюк, настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца айцец Аляксандр (у свеце Аляксандр Лазоўскі), рэгент храма Наталля Лазоўская.

Пры ўручэнні велікоднага падарунка айцец Аляксандр дабраслаўляў кожнага пражываючага, казаў словы падтрымкі для ўмацавання праваслаўнай веры.

Мерапрыемства прайшло ў невялікім пакоі, арганізаваным для правядзення царкоўных службаў. Айцец Аляксандр часты госць у доме-інтэрнаце. Маладыя людзі добра ведаюць бацюшку. Яны дружна і звонка адказваюць яму на прывітанне «Хрыстос уваскрос!» — «Сапраўды ўваскрос!».

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць