Сістэма пажарнай сігналізацыі дазваляе аўтаматычна выявіць пажар або загаранне на ранняй стадыі і ліквідаваць яго з мінімальнымі стратамі за кошт своечасовага інфармавання аб гэтым дзяжурнага персаналу і аварыйна-ратавальных падраздзяленняў МНС.
Работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду рэгулярна ажыццяўляецца кантроль стану сістэмы пажарнай сігналізацыі, яе здольнасці выконваць свае функцыі
У ходзе правядзення маніторынгу на аб'ектах ТП ТАА «Пухавiчыгандль» устаноўлены факты парушэння заканадаўства па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання сістэм пажарнай аўтаматыкі:

- адсутнічае зацверджаны графік тэхнічнага абслугоўвання (міні-рынак «Трыо»);
- знаходзіцца ў няспраўным стане адсякаючы клапан на падачу газу ў газавы кацёл (міні-рынак «Трыо»);
- не вядзецца часопіс праверкі ведаў абслуговага і аператыўнага персаналу (міні-рынак «Трыо», крама «Ома»);
- не праводзяцца інструктажы і навучанне персаналу аб'екта (міні-рынак «Трыо», крама «Ома»).
Адной з галоўных умоў забеспячэння працаздольнасці ўстановак пажарнай аўтаматыкі з'яўляецца якаснае правядзенне іх тэхнічнага абслугоўвання ва ўстаноўленыя тэрміны. З мэтай павышэння ўзроўню пажарнай бяспекі вышэйназваных магазінаў у адрас кіраўніка
ТАА «Анлімсек'юрыці» накіраваны рэкамендацыі для ўхілення выяўленых парушэнняў.

