Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Май 2021

Ката і шобу-іпон: чэрвеньскія каратысты вызначыліся на турніры

У канцы красавіка чэрвеньскія юныя каратысты з клуба «Камінары» ўдзельнічалі ў доўгачаканых спаборніцтвах — турніры ў школе традыцыйнага каратэ.

Гэта быў першы турнір за доўгі час, таму многія, асабліва пачаткоўцы і іх бацькі, злёгку хваляваліся. Але, нягледзячы на гэта, хлопцы, па словах трэнера Івана Сасункевіча, выдатна змагаліся, паказалі добры тэхнічны ўзровень і высокі баявы дух.

- Наш клуб заняў другое агульнакаманднае месца — адзначыў трэнер. - Віншую ўсіх прызёраў і ўдзельнікаў! Так трымаць і не спыняцца на дасягнутым! Гэта вельмі добрыя спаборніцтвы для пачаткоўцаў. У праграме турніру было кумітэ (шобу-іпон) і каманднае ката. Хлопцы не проста біліся, але і многаму навучыліся, атрымалі выдатны вопыт і яркія эмоцыі. Удзельнікі і трэнеры, а таксама бацькі вельмі ўдзячны арганізатарам, што ўлічылі ўсе пажаданні і далі магчымасць правесці максімальна шмат паядынкаў.

У камандзе «Камінары» было дзевяць прадстаўнікоў Чэрвеня: Арцём Пятроўскі (2 месца), Уладзіслаў Лаўрык (3 месца), Мацвей Семчанка (2 месца), Данііл Бондараў (3 месца), Максім Асановіч (3 месца), Цімур Шумко, Ілля Лапо, Ягор Мурашка і Рэнат Грышанаў.

Сваімі ўражаннямі падзяліліся бацькі юных каратыстаў.

Бацькі Ягора Мурашкі:

- Нам вельмі спадабалася арганізацыя спаборніцтваў пры ўліку таго, што даўно іх не было. Наш сын вельмі імкнуўся туды патрапіць. Вынік мог быць і лепей, але нічога страшнага, без паражэнняў не бывае перамог! Будзем падтрымліваць Ягора ў імкненні больш упарта трэніравацца, каб на наступных спаборніцтвах дамагчыся выніку вышэй. Дзякуй арганізатарам за прадстаўленую магчымасць праверыць сілы і ўбачыць, на што здольны іншыя!

Мама Арцёма Пятроўскага:

- Шчыра кажучы, я нават не чакала, што Арцём зойме ганаровае другое месца! Гэта яго першыя спаборніцтвы, і ён выступіў годна, як і ўсе хлопцы клуба «Камінары». Тое, што я ўбачыла на татамі, парадавала да глыбіні душы: маё дзіця было ўпэўнена ў сабе, стрымана, мэтанакіравана. Усё гэта заслуга нашага любімага трэнера! Шчырыя словы падзякі Івану Аляксандравічу за ўменне знайсці падыход да кожнага дзіцяці і выхаваць байца.

Мама Данііла Бондарава:

- Калі мы з Данікам ехалі на спаборніцтвы, то вельмі хваляваліся. Я яго падтрымлівала, як магла, і мяне саму перапаўнялі эмоцыі ўвесь гэты дзень. Падчас спаборніцтваў вельмі перажывала і нервавалася. Сынок вельмі стараўся, але я бачыла, што ў Даніка не ўсё атрымліваецца, бачыла, як ён нервуецца, спрабуе сабрацца і добра выканаць удары. Ён усё-ткі змог сабрацца, заняў трэцяе месца. Падчас узнагароджання, калі вымавілі яго прозвішча і імя, я адчула столькі гонару, радасці і шчасця!.. У выніку ў нас абодвух ад спаборніцтваў засталіся самыя станоўчыя ўражанні.

Бацькі Мацвея Семчанка:

- Наш Мацвей выдатна выступіў на спаборніцтвах, заняў 2 месца! Гэтая перамога яшчэ больш падвысіла ўзровень самаацэнкі і веру ва ўласныя сілы нашага дзіцяці. Вынікам Мацвей застаўся вельмі задаволены і ганарыцца ім. Натуральна, перамозе спрыяла падтрымка трэнера, бацькоў і сяброў.

Віншуем усіх прызёраў, хай спаборніцтваў, медалёў і добрых уражанняў будзе больш!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Івана САСУНКЕВІЧА

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць