Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Май 2021

Асаблівасці аплаты за прыродны газ на перыяды зіма-лета

Звяртаем Вашу ўвагу, што рашэннем Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта ад 26.04.2021 № 709 «Аб заканчэнні ацяпляльнага перыяду і адключэння сістэм ацяплення» (са зменамі ад 29.04.2021 №756) датай заканчэння ацяпляльнага перыяду 2020-2021 г. з'яўляецца 30 красавіка 2021 г.

Такім чынам, пры аплаце ў маі 2021 года за спажыты ў красавіку 2021 года прыродны газ у аплатнай сістэме АРІП неабходна ўнесці паказанні двума радкамі: у радок «прамежкавае значэнне» – паказанні на 29.04.2021; у радок «бягучае значэнне» — паказанні на 30.04.2021.

Пры правільным унясенні паказанняў у квітанцыі аб аплаце адлюструюцца папярэдняе, прамежкавае і бягучае значэнне, расход газу, тарыф і налічэннi па перыядах, агульная сума. У выпадку адсутнасці разбіўкі паказанняў, пры паступленні грашовых сродкаў, паказаны спажыўцом расход газу праграмнае забеспячэнне аўтаматычна падзеліць на перыяды (зіма/лета) прапарцыйна колькасці дзён месяца.

Г. М. Варанько, начальнік Чэрвеньскага гаргазу

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць