Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Май 2021

Супрацоўнікі Следчага камітэта сустрэліся са студэнтамі Смілавіцкага аграрнага каледжа

Прадстаўнікі Следчага камітэта - начальнік аддзела кадраў абласнога ўпраўлення Дзмітрый Сярчэня і начальнік раённага аддзела Віталь Бусел сустрэліся са студэнтамі аграрнага каледжа.

Службы праваахоўных органаў усё больш укараняюць у практыку шырокiя зносіны, адкрытасць, інфармаванасць аб працы, прафілактычныя гутаркі з навучэнцамі, студэнтамі, грамадскасцю. Дзмітрый Сярчэня спыніўся на момантах працы, характэрных для «Следчага камітэта», які быў створаны ў 2012 годзе. Ён сказаў, што прафесія следчага з'яўляецца шматграннай працай, якая патрабуе ведаў у розных галінах дзейнасці чалавека, увагі да дэталяў.

5 5 21 28

- Усе злачынцы пакідаюць сляды — адзначыў Дзмітрый Іванавіч — ідэальных злачынстваў не бывае. Убачыць іх, прааналізаваць і, галоўнае, сфармаваць доказную базу для абвінавачвання - задача следчага. Спектр спраў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю «следства», шырокае і не абмяжоўваецца забойствамі або замахамі на забойства. Следчы камітэт займаецца і ДТЗ, і пажарамі, і прыродаахоўнымі злачынствамі, у сацыяльных сетках, медыцынскімі, тэхнічнымі памылкамі. Таму служба запрашае ў свае шэрагі людзей з юрыдычным (сярэдне-спецыяльным і вышэйшым) і іншымі дадатковымі адукацыямi, асабліва вітаюцца праграмісты.

Аб тым, што ўзровень адукаванасці, хітрасці і выкрутаў ашуканцаў мяняюцца вельмі хутка, працягнуў размову Віталь Васільевіч.

- Усё часцей злачынствы здзяйсняюцца ў Інтэрнэце. Са 170 спраў, якія знаходзяцца цяпер у вытворчасці раённага аддзела Следчага камітэта 50 - гэта кіберзлачынствы, - прывёў ён статыстычныя дадзеныя, - максімальная сума, скрадзеная ў жыхара нашага раёна – 5 тысяч рублёў, па рэспубліцы - 90, 50 тысяч. Спачатку лідзіравалі ашуканцы з падробленых сайтаў банкаў. Пасля ўцечкі баз дадзеных з банкаў, больш стала крадзяжоў, учыненых з картак шляхам падману ўладальнікаў. Злачынцы тэлефануюць, называюць кліента па імені і па бацьку (бо ў іх ёсць вашы дадзеныя), прадстаўляюцца, імітуюць офісны шум, кабінетную працу, называюць чатыры апошнія лічбы вашай карты, кажуць пра спробу ўзлому і просяць назваць астатнія лічбы. Самае правільнае ў такой сітуацыі - пакласці трубку і ператэлефанаваць у свой банк па 3-х-значнаму нумару, паказанаму на адваротным баку карткі.

Таксама ў Чэрвеньскім раёне зафіксавана 20 злачынстваў пратэстнай накіраванасці. Гэта выяўляецца ў пашкоджанні маёмасці, камер відэаназірання, абразах і пагрозах у адрас прадстаўнікоў улады.

Прыклад: жыхар Чэрвеня нанёс нецэнзурныя надпісы на агароджу дома суддзі, пісаў абразлівыя лісты ў сетцы, пагражаў. Раённы аддзел следства вылічыў парушальніка. Яму прад'яўленае абвінавачванне ў рамках закона. Характэрна, што з суддзёй злачынец ніколі не перасякаўся, ніякіх асабістых прэтэнзій у яго не было.

Выклікаюць трывогу пачасціўшыяся ў нашым раёне выпадкі з'яўлення закладак наркотыкаў.

Нядаўні прыклад: два сябра з Брэста прыехалі ў Мінск, прайшліся па крамах, стаміліся, захацелі ўзбадзёрыцца, звярнуліся па ім знаёмаму тэлефону, каб купіць наркотык. Ім назвалі месца закладкі ў Чэрвеньскім раёне. Тут іх і затрымалі.

Віталь Васільевіч таксама распавёў, што ёсць у Мiнскай вобласці выпадкі, калі ў сетцы просяць падлетка ўзяць скрыначку ў адным месцы і аднесці ў іншае. Малады чалавек можа і не ведаць, што ў паклажы, але, калі ў скрынцы апынуцца наркотыкі, яго прыцягнуць за распаўсюд наркатычных рэчываў.

Кожнаму факту павінна быць дадзена прававая ацэнка.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць