Сярод узнагароджаных - Чэрвеньскі будаўнічы ліцэй. Навучальная ўстанова адзначана як адна з лепшых, якія рыхтуюць прафесійныя кадры для будаўнічай галіны.
Конкурс «На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь» праводзіцца штогод з 2003 года. Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Саюз будаўнікоў Беларусі і Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.
Галіна Гамеза. Фота Наталлі Саўко

