Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

06 Май 2021

Адбыўся раённы конкурс «Таленты сярод нас»

У Цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся традыцыйны раённы конкурс творчасці «Таленты сярод нас-2021: мы-разам!», прысвечаны Году народнага адзінства.

удзельнікі конкурсу

Творчасць займае важнае месца ў жыцці чалавека. Хтосці адкрыта кажа пра сваё хобі, хоча, каб яго творы ўбачылі, як мага больш людзей, а хтосці наадварот, творыць ціха, атрымліваючы асалоду ад душэўнага супакаення. Самыя шчырыя словы падзякі адгукнуўшыхся, адважыўшыхся і прыняўшых удзел у раённым конкурсе, які абвясціў цэнтр культуры і вольнага часу. Удзельнікі з энтузіязмам прадэманстравалі сваё майстэрства, парадавалі гледачоў запальнымі нумарамі і прыемна здзівілі ўсімі фарбамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Канкурсанты выступалі ў трох намінацыях: «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Вакальная творчасць», «Інструментальнае мастацтва».

6 5 21 40 2

Работы Вольгі Манулік з ЦРБ

У склад журы конкурсу ўвайшлі спецыялісты цэнтра, школы мастацтваў, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Яны ацэньвалі выканальніцкае і дэкаратыўна-прыкладное майстэрства па мностве крытэрыяў. У выніку было прынята рашэнне:

Сертыфікатам удзельніка ў намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» ўзнагароджаны: Алеся Грыцкевіч, Зоя Сушкевіч, Раіса Копаць, Таццяна Тарасёнак, Таццяна Рандзiцкая, Вольга Манулік, Наталля Коўган, Ганна Сцяжко.

У намінацыі «Вакальная творчасць» сертыфікатам удзельніка былі ўзнагароджаны: Леанід Кранцоў, Алена Фурс, Кацярына Ханецкая, Наталля Андрончык, Валянціна Баглова, Дар'я Батаршына, Валянціна Табалевіч.

выступалі ў трох намінацыях: «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Вакальнае творчасць», «Інструментальнае мастацтва».

6 5 21 40 2

Работы Таццяны Рандзiцкой з ЦРБ

У намінацыі «Інструментальнае мастацтва» прызам глядацкіх сімпатый быў узнагароджаны Дзяніс Галавенчык.

У ліку пераможцаў творчасці Чэрвеньскага раёна «Таленты сярод нас - 2021» дыпломам і каштоўнымі прызамі ўзнагароджаны:

у намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» - Марыя Батракова (удзельніца народнага клуба «Майстры Ігуменшчыны»);

у намінацыі «Вакальная творчасць» - Аліна Дзі Мео (Смілавіцкая дзіцячая школа мастацтваў).

Гран-пры ў намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» уручана Марыне Якубоўскай (Чэрвеньскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат).

Павіншуем ўсіх удзельнікаў конкурсу, кожны прадставіў сябе годна, раскрыўшы і паказаўшы свае таленты, якімі яны несумненна валодаюць. Развівайце, рабіце лепей свае таленты.

Вольга Кузюткiна, загадчык метадычнага сектара Чэрвеньскага цэнтра культуры і вольнага часу

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць