Альтэрнатыўная гісторыя
Доўгія дзесяцігоддзі беларускі народ меў «генетычны імунітэт» да нацысцкага светапогляду. Але сёння, на жаль, мы бачым, што «наш арганізм» даў збой. Ужо набіраюць папулярнасць адпаведныя тэматычныя сайты, а ўльтраправая нацысцкая субкультура ўласцівая пэўнай частцы моладзі, у тым ліку і з вельмі радыкальнымі поглядамі. Яны не проста заахвочваюць ідэалогію нацызму, але і заклікаюць іншых людзей далучыцца да іх руху: на плошчах, у сацыяльных сетках.
Нельга недаацэньваць небяспеку гераізацыі нацысцкіх памагатых і калабарацыяністаў. Напрыклад, пад выглядам альтэрнатыўнага варыянту беларускай гісторыі нам навязваюць версію, што Вялікая Айчынная вайна была для Беларусі ці ледзь не грамадзянскай. Часам, ставіцца знак роўнасці паміж партызанамі і паліцаямі. Падаецца, што памагатыя акупантаў... змагаліся за незалежнасць Беларусі. Аднак, замоўчваецца, што яны супрацоўнічалі з фашыстамі, удзельнічалі ў працы арганізацый, звязаных з СС або спявадаўшых нацысцкую ідэалогію.
Недапушчальнасць рэабілітацыі нацызму
Каб пакласці канец фальсіфікацыі гісторыі, а таксама захаваць сучаснасць і будучыню краіны, дэпутаты на пасяджэнні пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання прынялі законапраект «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму».
Законапраект распрацаваны з улікам нормаў мадэльнага закона Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў-удзельніц СНД «Аб недапушчальнасці дзеянняў па рэабілітацыі нацызму, гераізацыі нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых».
»На жаль, мы бачым гэтыя працэсы ў сусветным маштабе, калі перапісваецца гісторыя, пераглядаюцца вынікі тых падзей, якім адназначная ацэнка была дадзеная Міжнародным трыбуналам — сказала намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Лілія Ананіч. - На жаль, і ў нашай краіне атрымліваюць распаўсюд такія ідэі, спробы рэабілітацыі нацызму. Гэта выяўляецца ў павелічэнні разгляду спраў па адпаведных адміністрацыйных правапарушэннях. І мы павінны яшчэ раз уважліва паглядзець, таму што наша краіна праводзіць выразную, паслядоўную палітыку, у тым ліку і на міжнароднай арэне, аб недапушчальнасці гераізацыі нацызму».
Знесці і забыцца
Рэзананс у інфармацыйнай прасторы Беларусі выклікала навіна аб адзінаццацігадовым школьніку з Віцебска, які «хайпануў» у ТікТок. Школьнік апублікаваў відэаролік, у якім ён ідзе па мемарыяле на Успенскай горцы і плюе на магілы савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Нягледзячы на тое, што сацсетка неўзабаве выдаліла відэа праз абразлівае ўтрыманне, ацаніць яго паспела міліцыя. Як вынік - хлопца ўзялі на кантроль. Дзеянні яго кваліфікуюць як здзек над помнікамі. Патрыятычным выхаваннем школьніка зараз зоймуцца ў 103-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе. Дэсантнікі прыцягваюць Уладзіслава і яго аднакласнікаў да мерапрыемстваў напярэдадні Дня Перамогі і арганізоўваюць сустрэчы з ветэранамі.
...Але пакуль у Беларусі аберагаюць і захоўваюць памяць пра герояў перамогі, не даючы моладзі забыцца пра подзвіг савецкага народа, у краінах Еўропы помнікі воінам-вызваліцелям у адзін момант сталі непатрэбнымі.
У красавіку гэтага года Мінабароны Расіі рассакрэціла архіўныя дакументы аб вызваленні савецкімі салдатамі польскага горада Тшчанка зімой 1945 года. Тады гэта была тэрыторыя Трэцяга Рэйха і называўся горад на нямецкі манер - Шэнланцы. Пяцьдзесят шэсць савецкіх салдат былі пахаваны ў маўзалеі на цэнтральнай плошчы... Чатыры гады таму мясцовыя ўлады знеслі помнік.
На думку польскіх чыноўнікаў, маўзалей - гэта не брацкая магіла. Цікава, што экспертыза, якую правялі фармальна, не знайшла парэшткаў. Затое іх знайшоў трактарыст, які зносіў помнік. Але супраць фактаў не пойдзеш. Любы жадаючы можа даведацца праўду аб пахаванні, адкрыўшы мультымедыйны раздзел - «Злачыннае бяспамяцтва: што сціраюць з гісторыі палякі» на сайце расійскага ваеннага ведамства.
Барацьба з савецкімі помнікамі - не толькі польскае вынаходніцтва. Ва Украіне ў рамках дэкамунізацыі зносяць манументы. Вуліцы і праспекты перайменаваны ў гонар нацысцкіх памагатых Бандэры і Шухевіча. Працягваюць знішчаць мемарыял у памяць аб пераможцах над нацызмам у Вялікай Айчыннай вайне, які мясцовыя ўлады абвясцілі «аварыйным» і вырашылі знесці яшчэ тры гады таму ў Львове. Пры гэтым многія расцанілі «аварыйнасць» толькі як прыкрыццё для «дэкамунізацыі» ва ўгоду радыкальна настроенай частцы грамадства.
Трактуюць гісторыю, мякка кажучы, па-свойму, не толькі ва Украіне. Паглядзім на Чэхію. Найбольш рэзананснай навіной да нядаўняга часу заставаўся дэмантаж помніка савецкім танкістам у 1991 годзе. Адразу ж пасля падзення сацыялізму помнік у выглядзе танка-вызваліцеля, аблілі ружовай фарбай і прыбралі з пастамента. У пачатку 2010-х рабілася спроба прыбраць серп і молат з манумента савецкім вызваліцелям у Брно, аднак пасля рэстаўрацыі помнік вярнуўся на месца ў ранейшым выглядзе. У 2017 годзе ў Празе са Старамесцкай Ратушы знікла таблічка падзякі Чырвонай Арміі. І ўжо неўзабаве ў 2019-2020 гадах адбылася нашумелая гісторыя са зносам помніка савецкага маршала Івана Конева.
Сіла памяці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на рэспубліканскім мітынгу-рэквіеме «Лампада памяці», прымеркаваным да 78-й гадавіны Хатынскай трагедыі звярнуўся да тых, хто перакананы, што фашызм «нёс на нашу зямлю цывілізацыю»; хто гераізуе забойцаў; хто пакланяецца БЧБ-сцягам, пад якімі праводзіўся генацыд беларускага народа. «Усім вам, аблудным і адурманеным, кажу: «Iдзі і глядзі!» Ідзі ў Хатынь, Боркі, Олу, Дальву, Усакіна, Шунеўку, Азарычы, да мемарыялаў «Трасцянец», «Яма», «Чырвоны Бераг». Ідзі і слухай Хатынскі звон, у звоне якога разам зліліся дзіцячыя крыкі, мацярынскі плач і горкi бацькаўскi смутак мільёнаў беларусаў. Беларусаў, якія выпрабавалі нечалавечыя пакуты, але не заваяваных і не пераможаных.»
...І хай гэтыя галасы з мінулага кожнаму пакаленню нагадваюць аб тым, якi кволы мір, якое каштоўнае чалавечае жыццё і як лёгка ўсё гэта страціць. І пакуль гучыць гэты звон, Беларусь памятае. У гэтым наша сіла.
ПА МАТЭРЫЯЛАХ РЭСПУБЛІКАНСКАЙ ПРЭСЫ

