Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

06 Май 2021

«Раёнка»: што вам у гэтым слове? Чэрвенцы віншуюць «Раённы веснік» з Днём друку

У Дзень друку мы атрымалі мноства віншаванняў і пажаданняў ад нашых самых верных сяброў - чытачоў.

Тыя з іх, з кім мы найбольш цесна супрацоўнічаем, паўдзельнічалі ў перадсвяточным апытанні. Мы спыталі: «Што для вас значыць раёнка, як доўга вы з ёй сябруеце і якую карысць, па-вашаму, яна прыносіць людзям?»

Лідзія Шчацінка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Чэрвеньскага райвыканкама:

- Колькі б нi было сёння розных сродкаў масавай інфармацыі ў Інтэрнэце, для мяне самае лепшае, роднае і блізкае гэта папяровы варыянт газеты. Ад яго вее цеплынёй, чымсцi спакойным, стабільным. Мясцовая раённая газета была, ёсць і застанецца самым надзейным сродкам масавай інфармацыі для жыхароў Чэрвеньшчыны. Жадаю «Раённаму весніку» росквіту, добрых рубрык, цікавых тэм, выразнага і аператыўнага рэагавання на тое, што адбываецца ў грамадстве, прытоку новых маладых сіл. Жадаю ісці ў нагу з часам і пры гэтым захоўваць лепшыя традыцыі, а таксама быць верным сябрам для чытачоў усіх узростаў!

Вольга КОЦІНА, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў:

- Вы - рупар народа, які адлюстроўвае ўсе яго спадзяванні, справы, праблемы, планы і задумкі. Вы асвятляеце ўсё, што адбываецца ў жыцці Чэрвеньшчыны, распавядаеце аб перамогах на працоўных франтах, аб традыцыях і навацыях. Вы паказваеце лепшае, самае каштоўнае, што ёсць у грамадстве – чалавека працы; якасна і цікава распавядаеце пра будні людзей розных прафесій. Гэтым вы ўносіце важны ўклад у захаванне стабільнасці ў грамадстве, вучыце чытачоў паважаць працу кожнага чалавека, папулярызуеце нашу малую радзіму, прывіваеце моладзі любоў да яе і да людзей, якія тут жывуць. Усім супрацоўнікам газеты - лёгкага пяра, хай творчыя музы пільна знаходзяцца побач з вамі!

Павел ПЛІКУС, першы намеснік начальніка Чэрвеньскага РАНС:

- Раённая газета прадуктыўна, аператыўна, ярка, арыгінальна, выразна і дакладна даносіць інфармацыю, у тым ліку аб працы МНС, да насельніцтва і прадпрыемстваў раёна. Вы дапамагаеце нам праводзіць навучанне насельніцтва і весці прапаганду бяспечнай жыццядзейнасці. Таму - дзякуй, што вы ёсць! Жадаю ў першую чаргу вялікіх тыражоў і росту колькасці падпісчыкаў, а таксама актыўных і крэатыўных пазаштатных аўтараў, тэхнічнага росквіту і вечнай маладосці!

Ніна МІЛЬКЕВІЧ, пенсіянерка:

- Пяцьдзесят гадоў таму, у 1971 годзе, я выйшла замуж. І з таго самага дня свайго вяселля па сённяшні дзень я выпісваю раёнку. Атрымліваецца, у нас з вамі ў гэтым годзе «залаты юбілей»! Я неяк падлічыла, што за тыя грошы, што я выдаткавала на падпіску, я магла б купіць аўтамабіль. Але я ні на хвіліну не пашкадавала аб гэтым! На мой погляд, не выпісваць раёнку – сорамна. Дзе ж яшчэ пра ўсё даведацца - хто як сеецца, хто як вучыцца, дзе якія спаборніцтвы, што будуецца, дзе якое сацыяльнае жыццё, свята вёскі, канцэрт - усё цікава!.. Сам там не быў, а прачытаў - накшталт, як і пабываў. Доўгіх вам гадоў, усім супрацоўнікам здароўя і дзякуй за вашу працу.

Жанна ЧАРНАВЕЦ, намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце:

- Мы даўно і паспяхова супрацоўнічаем з «Раённым веснікам», няма мерапрыемства з удзелам работнікаў нашага лясгаса, якое б не асвятліла раёнка. Вы сапраўдныя прафесіяналы, адукаваныя, удумлівыя, глыбока ўнікаючыя у асвятляемыя праблемы. Мы рады нашаму супрацоўніцтву і спадзяемся, што яно будзе працягвацца ў такім жа сяброўскім узаемавыгадным кірунку!

Ад імя ўсяго нашага вялікага калектыву жадаю вашай газеце творчых поспехаў, вялікіх творчых планаў і іх паспяховай рэалізацыі, росквіту, мноства чытачоў і росту тыражоў!

Іван Ладуцька, старшыня раённага Савета ветэранаў:

— Я часта сустракаюся з пажылымі жыхарамі нашага раёна і ведаю, што амаль кожны з іх – даўні падпісчык раёнкі. Многія выпісваюць яе ўжо некалькі дзесяцігоддзяў запар і лічаць газету сапраўдным сябрам, які суправаджае чытача ў бядзе і ў радасці, у маладосці і ў старасці. Для пажылых людзей асабліва важна кожнае слова, што пішацца ў роднай раёнцы, яны прачытваюць кожны нумар «ад скарынкі да скарынкі».

Савет ветэранаў цесна і плённа супрацоўнічае з «Раённым веснікам». Газета заўсёды адгукаецца на ўсе просьбы, падтрымлівае розныя нашы задумкі, асвятляе мерапрыемствы, размяшчае віншаванні і спачуванні. Я ўдзячны карэспандэнтам, аддзелу рэкламы і віншаванняў, рэдактару і ўсяму калектыву за тое, што і мы з вамі даўно ўжо сталі сябрамі. Дзякуй за наша супрацоўніцтва і цесную ўзаемасувязь, за спагадлівасць, за вашыя добрыя і чулыя сэрца. Жадаю росквіту і дабрабыту.

Дзмітрый Сініцкі, ваенны камісар Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў:

- Выказваю вялікую падзяку раённай газеце за цеснае і плённае ўзаемадзеянне, за прапаганду ваеннай службы і ідэалаў патрыятызму, мужнасці, вернасці Радзіме. Вы дапамагаеце выхоўваць моладзь у духу павагі да лепшых традыцый беларускага народа і яе Узброеных Сіл, прапагандуеце ідэалы сапраўднага служэння Айчыне, вернасці дзяржаве і народу. Віншую з прафесійным святам - Днём друку, і жадаю самых найлепшых умоў для плённай працы: міру, стабільнасці, мноства добрых падзей.

Запісала Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць