Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

06 Май 2021

Дружба, змацаваная гадамі: пенсіянеры Горкаўскай Слабады чакаюць кожнага нумара «раёнкі»

Верныя сябры «Раённага весніка» ёсць паўсюль - у горадзе і на вёсцы, у іншых краінах і на іншых кантынентах.

У вёсцы Горкаўская Слабада жывуць людзі, якія не адзін дзясятак гадоў выпісваюць нашу газету. Сям'я пенсіянераў Тумусаў памятае яшчэ тыя пасляваенныя часы, калі выданне называлася «Калектывіст».

Навіны мясцовай прэсы абмяркоўваюць з суседзямі, радуюцца, калі сустрэлі на старонках газеты аднавяскоўцаў, сваякоў, знаёмых. Пошты чакаюць з нецярпеннем, і не паспее прэса трапіць у паштовую скрыню, як яе ўжо дастаюць адтуль і ўважліва прачытваюць ад першага да апошняга радка. Мы дзякуем чытачам Горкаўской Слабады, а таксама ўсім жыхарам Чэрвеньшчыны, якія выпісваюць наша выданне, за дакладнае сяброўства. Будзем старацца, каб вам было цікава і далей падтрымліваць нашы цёплыя ўзаемаадносіны!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць