У гэты дзень атрымаць бясплатную прававую дапамогу па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, можна ва ўсіх натарыяльных канторах і натарыяльных бюро краіны згодна з графікам іх працы, як пры асабістым звароце да натарыуса, так і па тэлефоне. Патэлефанаваўшы ў натарыяльную кантору або натарыяльнае бюро, можна ўзгадніць найбольш зручны фармат прадастаўлення кансультацыі.
Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палатыbelnotary.by, у раздзеле «Знайсці натарыуса».

