Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

07 Май 2021

Дарагі дзядоў і прадзедаў: жыхары Чэрвеньшчыны ўдзельнічаюць у вайсковых зборах

Напярэдадні Дня Перамогі чатырнаццаць жыхароў Чэрвеншчыны адправіліся на ваенныя зборы.

Як адзначыў ваенны камісар Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Дзмітрый Сініцкі, гэта вельмі значна і ганарова – несці службу напярэдадні святкавання Вялікай Перамогі: «Прызыў у такі асаблівы перыяд часу гэта гонар для кожнага ваеннаабавязанага, гэтым можна ганарыцца ўсё жыццё!»

Зборы па абслугоўванні тэхнікі недатыкальнага запасу пройдуць у Старых Дарогах з 4 па 28 мая. Усе чатырнаццаць чалавек знаходзяцца ў адной часцi, дзевяць з іх патрапілі ў асноўны склад і пяць - у рэзерв. Каб падкрэсліць урачыстасць і значнасць моманту, перад самай адпраўкай усе ўдзельнікі збораў разам з афіцэрамі зладзілі невялікі флэшмоб у памяць пра дзедаў і прадзедаў, землякоў, усіх герояў, здабыўшых Перамогу. Сваімі рукамі зрабілі стылізаваны плакат з раздрукаваных паасобку літар. Калі ўсе сталі ў пэўнай паслядоўнасці, атрымаўся надпіс: «Мы памятаем - мы ганарымся!».

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць