Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

07 Май 2021

Яўгенія Чэрнік, вучаніца сярэдняй школы №2 г. п. Смілавічы, распавядае пра свайго прадзеда Пятра Кацько

Мы, школьнікі Чэрвеньшчыны, хочам быць годнымі вялікай Перамогі. Мы беражліва захоўваем памяць пра сваiх родных, пра землякоў, якія змагаліся за нашу Радзіму.

Вялікая Айчынная вайна сёння для нас - гэта не толькі гісторыя, гэта памяць, боль, і ўрокі патрыятызму. Для мяне эталонам мужнасці і стойкасці з'яўляецца мой прапрадзед Кацько Пётр Лук'яновіч. Для яго Вялікая Айчынная вайна - гэта свіст куль, палаючыя вёскі і ваенныя дарогі. Гэта лясныя сцяжынкі і балоты, заснежаныя палі, на якіх ён мог згінуць або застацца без вестак зніклым, як яго брат Канстанцін Кацько, імя якога высечана на помніку каля вёскі Хвойнікі. Мой прадзед бачыў неба ў сцяне чорнага дыму, зямлю ў разрывах снарадаў і бомбаў. Ён мерз у траншэях, быў у акружэнні, галадаў, падрываўся на мінах, быў у цяжкім стане ў шпіталі. Падчас бітвы пад Нарвай яму адарвала нагу. Перанёсшы цяжкія аперацыі, ён выжыў і застаўся ў страі. Пётр Кацько ўзнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі. Пасля вайны ён жыў у сваёй роднай вёсцы Хвойнікі.

Вялікая Айчынная вайна пакінула нам памяць, якую мы абавязаны берагчы, бо ў нас працяг жыцця ваяваўшых. Яны змагаліся на нас, за нашу будучыню, за мір на зямлі. І чым далей мы ідзем па шляху прагрэсу, тым вышэй павінна быць наша адказнасць за зямлю, на якой мы жывем, за людзей, якія нас атачаюць, за сябе самога…

Яўгенія Чэрнік, 9 «А» клас, СШ№2 г. п. Смілавічы

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць