У гэтай галіне прапагандысты праробліваюць вялікую працу як з малодшым, так і старэйшым пакаленнямі: праводзяць акцыі, конкурсы, фестывалі і злёты, ствараюць гульні, кнігі і наглядна-выяўленчую прадукцыю, здымаюць відэаролікі і фільмы, а таксама запускаюць інфармацыйна-прапагандысцкія кампаніі.
Такі комплексны падыход прыносіць свой плён: калі ў 1986 годзе статыстыка фіксавала 101 выпадак трагічнага зыходу з удзелам дзяцей, то ў 2020 годзе ён быў усяго адзін. Але спыняцца на атрыманым выніку нельга нават тады, калі лічба стане роўная нулю.
Дзеці па сваёй прыродзе вельмі дапытлівыя. Кожны дзень для іх - новая гісторыя, якую яны перажываюць, максімальна апускаючыся ва ўсе працэсы, якія адбываюцца. Аднак яны не заўсёды разумеюць, што стаіць за тымі ці іншымі дзеяннямі, якія здзяйсняюцца для пазнання навакольнага свету. Нельга пакінуць без увагі і дарослых, якія дазваляюць сабе пакідаць дзяцей без нагляду. Ім здаецца, што за гэты час не можа здарыцца нічога сур'ёзнага, але яго заўсёды дастаткова, каб секундная бестурботнасць павярнулася трагедыяй на ўсё жыццё.
Напярэдадні вясновых канікул, каб заклікаць дарослых ні ў якім разе не пакідаць дзяцей адных, цэнтр прапаганды МНС зняў новы фільм для бацькоў, дзядуль, бабуль і ўсіх тых, каму неабыякавы дзіцячыя жыцці. У ім на прыкладзе рэальных гісторый сем'яў можна на свае вочы ўбачыць, да якіх вынікаў можа прывесці бестурботнасць бацькоў і, як следства, дзіцячае свавольства з агнём.
Паважаныя бацькі, лепш вучыцца на адбыўшыхся сітуацыях, а не аказвацца ў іх! Памятаеце: пакідаючы дзіцяці аднаго, вы можаце страціць яго назаўсёды!

