Час усё далей выносіць ад нас страшныя гады самай цяжкай і кровапралітнай у гісторыі чалавецтва вайны. Але подзвіг вялікага народа, які здолеў разграміць фашызм, захаваць для будучых пакаленняў мірную і свабодную краіну, не мае тэрміну даўнасці.
Мы схіляем галовы перад мужнасцю і сілай духу ўсіх, хто змог прайсці цяжкія выпрабаванні і выстаяць, жыў і працаваў на карысць адраджэння нашай краіны. Светлая памяць тым, хто аддаў жыццё за свабоду і незалежнасць роднай зямлі.
Нізкі паклон вам, нашы дарагія ветэраны, за тое, што вы не шкадавалі сіл, здароўя і самога жыцця на франтах вайны і ў тыле, на сваіх зраненых плячах паднялі з руін народную гаспадарку краіны. Ваша невычэрпная жыццёвая энергія, сіла духу, актыўная жыццёвая пазіцыя і аптымізм - прыклад для ўсіх нас.
Шчыра жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, ажыццяўлення ўсіх задум і планаў, дабрабыту і працвітання!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

