Тэатральны праект «ТрыТформаТ» сумесна з Прэзідэнцкім аркестрам РБ стварылі дзіцячы спектакль паводле п'есы Ганны Багачовай «Не вожык».

«Вожык калюч, гэта мы ведаем з дзяцінства. Яго іголак цураюцца ўсе лясныя звяры... а, як бы хацелася спадабацца ўсім на свеце! Трэба станавіцца мяккім і пухнатым? Ці трэба мяняць сябе, каб падабацца іншым зверанятам? Мы тыя, хто мы ёсць. Абавязкова знойдзецца той, хто нас прыме і пакахае» - гэта асноўная думка спектакля.

>

Папулярныя акцёры тэатра і кіно Вера Палякова, Алеся Пухавая, Юрый Баранаў, Арцём Давідовіч, Дзмітрый Клімовіч і Маргарыта Кісяліце, а таксама малы склад Прэзідэнцкага аркестра разам з дырыжорам Віталём Кульбаковым прапанавалі дзецям інтэрактыўнае, яркае дзейства. Дзеці і дарослыя з задавальненнем уключыліся ў гульню: танцавалі, скакалі, выконвалі розныя руху разам з артыстамі.



Як сказала Вера Палякова пасля спектакля, артысты хваляваліся і перажывалі перад паездкай. Ва ўстанове такога тыпу яны выступалі ўпершыню. Але ўбачыўшы, як хутка і дружна хлопцы прынялі прапанову парухацца і патанчыць, як яны адгукаліся на пытанні герояў казкі, удзельнікі прадстаўлення былі здзіўлены і натхнёны такім прыёмам. Добры настрой і зарад бадзёрасці атрымалі і гледачы, і артысты.


Магчымасць убачыць спектакль у такім выкананні хлопцам падарыла кампанія «Энергаойл». Прадпрыемства не толькі спансавала тэатральную пастаноўку ў сценах дома-інтэрната. Кіраўніцтва кампаніі набыло яшчэ 25 квіткоў для дзяцей інвалідаў на прадстаўленне 1 чэрвеня ў Палацы Рэспублікі.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

