Дзеці – гэта наша будучыня і якой яна будзе, залежыць толькі ад нас. Супрацоўнікі падраздзялення пастараліся ўкласці макулінку дабрыні ў выхаванне будучага пакалення.
Шанец пабываць у адным з падраздзяленняў органаў унутраных спраў МУС Рэспублікі Беларусь у якасці госця і паглядзець, як там працуюць, выпадае не кожны дзень. І хоць падобныя мерапрыемствы ў падраздзяленні аховы праводзяцца не ўпершыню, і ўжо ёсць адпрацаваны сцэнар, але супрацоўнікі аддзела імкнуцца яго ўсяляк разнастаіць.
Школьнікі з цікаўнасцю слухалі аповед пра аддзел аховы, пра тое, якія задачы стаяць перад супрацоўнікамі падраздзялення падчас нясення службы, пра арганізацыю працы пульта цэнтралізаванага назірання. Цікавасць у хлопцаў выклікалі экспанаты кутка гісторыі аддзела - фрагменты зброі часоў Вялікай Айчыннай вайны, форменнае абмундзіраванне супрацоўнікаў міліцыі розных гадоў. Засталіся таксама ўражанні ў хлопцаў і ад прагляду відэароліка аб дзеяннях супрацоўнікаў групы затрымання пры паступленні сігналу «Трывога». Тым больш, што пасля гэтага яны змаглі прымерыць на сябе ахоўныя каскі і бронекамізэлькі, пасядзець у службовай машыне групы затрымання і нават уключыць сірэну.

Цікавую і пазнавальную экскурсію хлопцы скончылі наведваннем казачнай хаткі Бабы-Ягі і хаткі гномаў, уладкаваных рукамі супрацоўнікаў на тэрыторыі аддзела.
Дзень адчыненых дзвярэй прайшоў нездарма, а ўпэўненасць у гэтым перадаюць усмешкі дзяцей і непадробная зацікаўленасць у іх вачах!
Блізнюк Максім Уладзіміравіч, начальнік Чэрвеньскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь

