Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
02 Чэрвень 2021

Усе сілы — на перамогу: Аліна Мажароўская з Чэрвеня стала прызёркі чэмпіянату Еўропы

Разам са сваім трэнерам Юрыем Лейкіным выхаванка аддзялення вольнай барацьбы Чэрвеньскай СДЮШАР Аліна Мажароўская паехала на ЧЕ ў Балгарыю, заслужыўшы права прадстаўляць краіну пасля перамогі на рэспубліканскім першынстве.

Як распавёў Юрый Лейкін, Аліна зрабіла ўсё магчымае, аддала ўсе сілы, каб годна выступіць у балгарскай Сафіі.

У выніку чэрвенская школьніца заняла трэцяе месца і стала бронзавым прызёрам еўрапейскага чэмпіянату.

Віншуем і ганарымся!

Падрабязнасці чытайце ў бліжэйшым друкаваным нумары «Раённага весніка».

Наталля Каралькевіч. Фота Юрыя Лейкіна

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць