Многія хлопцы паедуць адпачываць у дзіцячыя лагеры. Каб там усё было добра, трэба памятаць асноўныя правілы, якія дапамогуць пазбегнуць непрыемнасцяў.
Чэрвеньскі РАУС звяртаецца да ўсіх дзецей, якія збіраюцца ў лагер: уважліва вывучыце і засвойце дзесяць залатых правілаў.
- Пакінце ўсё каштоўнае дома.
- Не кідайце свае рэчы, абы-дзе без нагляду.
- У любой падазронай сітуацыі звяртайцеся да дзяжурнага міліцыянера ці важатага.
- Не размаўляйце з падазронымі незнаёмцамі, якія раптам з'явіліся ў лагеры.
- Не выходзьце самавольна за тэрыторыю.
- Не размаўляйце з мясцовай моладдзю.
- Пры любым канфлікце (са сваімі ці мясцовымі) звяртайцеся да міліцыянера ці важатага.
- Калі кагосці крыўдзяць, не заставайцеся ўбаку, скажыце важатаму.
- Калі з вамі нешта здарылася ў лагеры, раскажыце бацькам, не хавайце.
- Памятаеце, што калі будзеце парушаць закон, вас выганяць з лагера і пакараюць бацькоў праз міліцыю штрафам.
Як адзначыў начальнік РАУС Алег Коршак, захаванне гэтых простых рэкамендацый дапаможа дзецям, іх бацькам і педагогам пазбегнуць праблем, якія могуць паўстаць, і захаваць пра адпачынак толькі добрыя ўражанні.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

