Дзіяна атрымлівае прафесію па спецыяльнасці «Аддзелачныя будаўнічыя работы». Перайшла на трэці курс навучання. Зараз знаходзіцца на практыцы ў адной з будаўнічых арганізацый г. Мінска. У выбары прафесіі, лічыць, што не памылілася.
- Неяк пачула па тэлевізары, што праз 50 гадоў знікнуць 70 найменняў розных спецыяльнасцяў — кажа дзяўчына. - Але будаўнікі застануцца запатрабаванымі заўсёды. Матэрыялы зменяцца, тэхналогіі, але спецыялісты, якія ўмеюць граматна з імі працаваць будуць патрэбны ўсім.
Дзіяна - выдатніца вучобы, актыўная ўдзельніца ўсіх культурных і спартыўных мерапрыемстваў, якія праходзяць у ліцэі. Яна добра спявае, і нядаўна прыняла ўдзел у Мінскім перадкастынгу шоу «Х Фактар». Дзяўчына паспяхова прайшла першы этап. Пажадаем ёй удачы.
Галіна Гамеза. Фота аўтара

