Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

03 Чэрвень 2021

У Чэрвеньскім раёне адкрыўся дзіцячы аздараўленчы лагер «Верас»

1 чэрвеня ў вёсцы Чарнова адкрыў свае дзверы дзіцячы аздараўленчы лагер «Верас».

З адкрыццём нас прыехалі павіншаваць намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Лідзія Шчацінка, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ірына Змачынская, старшыня прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, старшыня раённага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Святлана Буцавіцкая, галоўны санітарны ўрач Чэрвеньскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Свядыш.

Госці павіншавалі дзяцей з Днём абароны дзяцей і пачаткам аздараўленчага сезона, пажадалі выдатна правесці час і знайсці новых сяброў. Нагадалі таксама і аб мерах бяспекі і засцярогі падчас знаходжання ў лагеры.

Хлопцы парадаваліся навінам аб планаваных паездках у гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна» і музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі».

Усе выхаванцы атрымалі падарункі ад Беларускага дзіцячага фонду - цацкі, інтэрактыўныя гульні, прадметы канцылярыі.

Мы віншуем усіх з Міжнародным Днём абароны дзяцей! Жадаем ніколі не бачыць дзіцячых слёз і суму. Хай нашы дзеці як мага даўжэй застаюцца дзецьмі. А мы, дарослыя, у адказе за шчаслівае і бяспечнае дзяцінства дзетак.

Юлія Новікава-Сакалоўская, важатая першага атрада

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць