Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

03 Чэрвень 2021

У нагу з часам: перасылаць заказныя і простыя лісты цяпер можна ў электроннай форме

РУП «Белпошта» запусціла працу Нацыянальнай паштовай электроннай сістэмы. Дадзеная сістэма дазволіць перасылаць заказныя і простыя лісты ў электроннай форме, забяспечваючы бяспеку і прыватнасць перапіскі.

Адпраўляць і атрымліваць лісты можна ў любы час сутак з мабільнага тэлефона ці кампутара.

Перасылка паштовых адпраўленняў у электроннай форме

Перасылка простых і заказных лістоў у электроннай форме, а таксама гібрыдных адпраўленняў (простых і заказных адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі прынятай у адпраўніка ў электроннай форме, раздрукаваных, сканвертаваных і дастаўленых адрасату на паперы) ажыццяўляецца ў праграмным забеспячэнні «Заказное электроннае паштовае адпраўленне» у Нацыянальнай паштовай электроннай сістэме.

Ліст анлайн аналагічны папяроваму, так як захоўваецца юрыдычная значнасць перасылкі адпраўлення (пры адпраўцы ліста адпраўшчыку выдаецца квітанцыя, адрасату заказны ліст уручаецца пад подпіс (электронны лічбавы подпіс).

У электронных лістах можна перасылаць дакументы, малюнкі, рахункі, паведамленнi, даведкі, выпіскі і інш. Тэкставае паведамленне ліста не павінна перавышаць 30 старонак, у ліст укладваецца не больш за 3 файлы памерам да 10МБ, тыпы файлаў укладання: doc, docx, xls, xlsx, pdf.

Для адпраўкі ліста ў электроннай форме карыстальніку неабходна стварыць электронную паштовую скрыню на інтэрнэт партале РУП «Белпошта» www.belpost. by (на галоўнай старонцы раздзел «Адправіць электронны ліст»):

Для перасылкі заказных паштовых адпраўленняў у электроннай форме, заказных гібрыдных адпраўленняў карыстальнік павінен мець: SIM-ID, ID-карту, USB носьбіты AvPass (сертыфікаваныя сродкі выпрацоўкі ЭЛП), якія выдаюцца ў адпаведным упаўнаважаным органе або арганізацыі (РУП «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг», А1, СТАА «МТС».)

Для перасылкі толькі простых паштовых адпраўленняў у электроннай форме, простых гібрыдных адпраўленняў і атрымання паведамленняў аб паступленні паштовых адпраўленняў, i iншых паведамленняў, звязаных з перасылкай паштовых адпраўленняў, карыстачу досыць прайсці ідэнтыфікацыю ў аддзяленні паштовай сувязі.

Аплаціць перасылку ліста можна банкаўскімі аплатнымі картамі VISA, Мastercrad, БелКарт.

Пры паступленні электроннага ліста ў электронную паштовую скрыню адрасату паступіць апавяшчэнне, на ўказаны пры рэгістрацыі нумар тэлефона або e-mail. Для чытання ліста адрасату патрабуецца увайсці ў электронную паштовую скрыню.

Перавагі перасылкі лістоў у электроннай форме:

  • бескантактныя адпраўка і атрыманне лістоў 24/7
  • імгненная дастаўка
  • бяспека і канфідэнцыяльнасць перапіскі
  • эканомія часу (не трэба чакаць у чаргi для адпраўкі ліста)
  • эканомія выдаткаў (не патрабуюцца папяровыя канверты, маркі, папера)
  • перасылка электронных лістоў танней
  • атрыманне паведамлення аб атрыманні і чытанні ліста адрасатам
  • адсочванне статусу адпраўлення ў рэжыме рэальнага часу

Даведачна

Электронны лічбавы подпіс (ЭЛП) з'яўляецца сертыфікаваным сродкам ідэнтыфікацыі і крыптаграфічнай абароны, якi мае юрыдычную сілу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. ЭЛП выкарыстоўваецца фізічнымі і юрыдычнымі асобамі ў якасці аналага ўласнаручнага подпісу.

Для атрымання сертыфікаваных сродкаў ЭЛП неабходна звяртацца

№ по п/п Назва арганізацыі Даведачная служба (тэлефон)
1. РУП «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг»

+ 375 17 311 30 00

+ 375 29 311 33 00

+ 375 29 737 30 00

2. А1 150 (адзіны нумар кантакт цэнтра)
3. СТАА «МТС» + 375 29 237 98 98

Спасылка на сайт РУП «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» https://nces.by/pki/

Больш падрабязная інфармацыя пра паслугу размешчана на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by у раздзеле «Адправіць электронны ліст».

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць