У чарговы раз хацелася б нагадаць, што за нанясенне надпісаў і малюнкаў на будынках ці іншых збудаваннях, псаванне маёмасці на грамадскім транспарце або ў іншых грамадскіх месцах прадугледжана пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штрафу, або арышту (арт.341 КК). Гэтак жа вінаватай асобе давядзецца пакрыць прычынены матэрыяльны ўрон.
Так, за нанясенне надпісаў і малюнкаў на прыпыначных пунктах грамадскага транспарту, размешчаных на тэрыторыі раёна (Смілавіцкага с/с) прыцягнуты да крымінальнай адказнасці жыхар г.Мінска, якому прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу 50 б.в.
У выпадку здзяйснення наўмысных дзеянняў, якія суправаджаюцца знішчэннем або пашкоджаннем чужой маёмасці, якія адрозніваюцца па сваім змесце выключным цынізмам надыходзіць крымінальная адказнасць, прадугледжаная арт. 339 КК (хуліганства), за што вінаватая асоба караецца грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.
У цяперашні час у судзе Чэрвеньскага раёна знаходзяцца на разглядзе 2 крымінальныя справы: у дачыненні да жыхара Віцебскай вобласці і мінчанкі, які знаходзіцца пад вартай, за прымяненне гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў Чэрвеньскага аддзела Дэпартамента аховы МУС.
Летась за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, учынены на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна асуджаныя 2 чалавекі, аднаму з якіх прызначана пакаранне ў выглядзе 3-х месяцаў арышту, другому - пазбаўленне волі на тэрмін 1 год, з адтэрміноўкай выканання на 1 год і 60 гадзінам грамадска-карысных работ.
Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў або яго блізкіх у мэтах перашкоджання яго законнай дзейнасці або прымусу да змены характару гэтай дзейнасці альбо з помсты за выкананне службовай дзейнасці (арт. 364 КК) караюцца арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да шасці гадоў.

