10 чэрвеня адбудзецца раённы выпускны баль. Для таго, каб прайшлі яны максімальна бяспечна пры складваючайся ў краіне супрацьэпідэміялагічнай сітуацыі і ў мэтах папярэджання распаўсюджвання COVID-19 спецыялістамі Міністэрства аховы здароўя распрацаваны патрабаванні, абавязковыя для выканання пры правядзенні выпускных мерапрыемстваў і экзаменаў.
Як паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Вольга Лосiк, усе рэкамендацыі прыняты да выканання.
- Ужо на ўваходзе ў школы, акрамя дэзінфекцыі рук, арганізавана абавязковая тэрмаметрыя з выкарыстаннем бескантактавых градуснікаў з мэтай выяўлення і недапушчэння да ўдзелу ў мерапрыемствах вучняў і работнікаў з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі. Навучэнцы з COVID-19 і з'яўляючыеся кантактамі, якія падлягаюць самаізаляцыі, ад выпускных экзаменаў вызвалены — адзначыла яна. - У школах складзены графікі прыходу на экзамен навучэнцаў групамі па пяць чалавек. Абавязкова дыстанцыяванне, за партай – адзін чалавек. У перапынках паміж групамі праводзіцца праветрыванне і дэзінфекцыя паверхняў. Таксама ўстановы адукацыі забяспечваюць наяўнасць бутыляванай вады ў індывідуальнай упакоўцы і ўстаноўкі з дазаваным разлівам вады. Члены экзаменацыйных камісій забяспечаны сродкамі абароны органаў дыхання. Выпускнікі выкарыстоўваюць маскі па жаданні.
Здымак мае ілюстрацыйны характар
Галіна Гамеза

