Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Чэрвень 2021

Чэрвеньшчына далучылася да патрыятычнай акцыі #символымоейстраны

Акцыя пачалася па ўсёй рэспубліцы ў канцы мая і працягнецца да 3 ліпеня.

На працягу месяца запланавана вялікая колькасць мерапрыемстваў у горадзе і сельскай мясцовасці з выкарыстаннем беларускай дзяржаўнай сімволікі. У акцыі можа прыняць удзел любы жадаючы.

У раёне ўжо адбылося больш двух дзесяткаў розных конкурсаў, выстаў, квэстаў, экскурсій, флэшмобаў. Мерапрыемствы прайшлі ў Смілавіцкім ліцэі, дзіцячым доме-інтэрнаце, Руднянскай школе, Любішынскім і Грабенскім СДК, Грабянецкай бібліятэцы-клубе, Горкаўскай сельскай бібліятэцы, Смілавіцкай дзіцячай школе мастацтваў, раённым Цэнтры культуры і вольнага часу.

Бліжэйшыя запланаваныя мерапрыемствы — водны турыстычны паход Смілавіцкага ліцэя (з 4 па 11 чэрвеня), конкурс вершаў «Радкі пра маю Беларусь» у бібліятэцы аграгарадка Любішына (5 чэрвеня), флэшмоб «Сімвалы маёй краіны» ў Чэрвеньскім ліцэі (8 чэрвеня), конкурс малюнкаў на асфальце ў гімназіі (5 чэрвеня), конкурс беларускай народнай песні ў Руднянскай школе (8 чэрвеня), афармленне кампазіцыі «Дрэва жаданняў» у Новазелянкоўскай школе (з 7 па 18 чэрвеня), медыя-гульня «Ці ведаеш ты Беларусь» у раённым краязнаўчым музеі (6 чэрвеня).

Фатаграфіі ўдзелу ў мерапрыемствах акцыі з хэштэгам #символымоейстраны прапануецца размяшчаць у сацыяльных сетках.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць