Сям'я Патапчык з Рудні Астравітай прыехала ўшасцёх: тата Алег, мама Вольга, дзеці Паліна, Юля, Саша і Жэня.

Сям'я Харошка была ў няпоўным складзе: тата Андрэй застаўся на працы, ён займаецца будаўнічым бізнэсам. Старэйшыя дзеці таксама былі або на працы, або на вучобе. З мамай Аленай на публіку выйшлі чацвёра з васьмі дзетак: Ваня, Макарый, Нікан і Мітрафан.

Вітаўчыя словы ўдзельнікам сустрэчы сказалі галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі спорце і турызме райвыканкама Алена Фільчук і старшыня Чэрвеньскай арганізацыі Чырвонага Крыжа Любоў Джафарава. Абедзве сям'і прадставілі свае фотапрэзентацыі, у якіх адлюстравана іх жыццё, побыт, інтарэсы і захапленні.

Сваім цудоўным пявучым голасам удзельнікаў мерапрыемства парадавала навуковы супрацоўнік краязнаўчага музея Вікторыя Ярашэвіч. Тры пяшчотных і прыгожых песні ў яе выкананні былі сапраўдным падарункам і для дзяцей, і для дарослых.

Затым дзеткам малодшым прапанавалі пагуляць і паглядзець кніжкі і часопісы ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі, а дарослыя паўдзельнічалі ў трэнінгу, які правёў прадстаўнік Мiнскай грамадскай арганізацыі «Свет сям'і» Віталь Максімаў.

Бацькі адказалі на пытанні простага тэсту, які дапамог ім зразумець жаданнi і імкнення адзін аднаго.

Сем'ям уручылі падарункi ад спонсараў: грамадскага аб'яднання Альтэра і крамы «Узбекскія рады», які падарыў сем'ям Патапчык і Харошка сертыфікаты на 200 і 300 рублёў.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

