Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Чэрвень 2021

Да сезона гатовы: у Чэрвені падрыхтавана пляцоўка для гульні ў пляжны валейбол

Як паведаміў «Раеннаму весніку» Аляксандр Няпеўны, Чэрвеньскі фізкультурна-спартыўны клуб упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама арганізаваў работы па прывядзенні ў парадак тэрыторыі пляцоўкі для гульні ў пляжны валейбол.

Пляцоўка, якая размешчана ў зоне адпачынку на вадаёме «Натальеўск», гатова да новага сезона. Паводле слоў Аляксандра, гэта пляцоўка адзіная ў горадзе, дзе можна пагуляць у пляжны валейбол.

Фізкультурна-спартыўны клуб запрашае ўсіх жадаючых згуляць у валейбол на пляж вадаёма. Як распавёў Аляксандр Няпеўны, у горадзе ўжо ёсць склаўшаяся каманда пляжных валейбалістаў, якія з нецярпеннем чакалі адкрыцця сезону.

Аляксандр таксама адзначыў, што ў ліпені-жніўні плануецца правядзенне спаборніцтваў Чэрвеньскага раёна па пляжным валейболе. Аб часе правядзення інфармацыя будзе прадастаўлена дадаткова.

Фота 2020 года з архіва ФСК

Галіна Акбал

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць