Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Чэрвень 2021

WU-9 i WU-11: школьніцы з Заполля згулялі ў футбол у Барысаве

У рамках развіцця жаночага футбола ў Беларусі арганізавана футбольная ліга для дзяўчынак !WOOOOW!

1 чэрвеня ў Барысаве ўпершыню правялі фестываль у рамках гэтай лігі для футбалістак малодшага ўзросту. У ім удзельнічалі дзве ўзроставыя катэгорыі: WU-9 (да 9 гадоў) і WU-11 (да 11 гадоў). Пад кіраўніцтвам трэнера Максіма Шалабнёва ўдзел у мерапрыемстве прынялі юныя футбалісткі Запольскай школы.

4 6 21 10 2

Як адзначыў дырэктар школы Андрэй Гантарэнка, такія мерапрыемствы вельмі важныя: «Яны спрыяюць папулярызацыі жаночага футбола, а гэта — складнік сацыяльнай палітыкі дзяржавы, накіраванай на ўмацаванне здароўя падрастаючага пакалення».

Усе каманды атрымалі ў падарунак ад Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» мячы, гетры і сувеніры. Турнір праходзіў у цёплай, сяброўскай абстаноўцы.

4 6 21 10 3

Дзеці змаглі паказаць свае здольнасці і дасягненні і шмат чаму павучыцца ў іншых, а таксама паспаборнічаць у сумленнай прафесійнай гульні пад кіраўніцтвам вопытных трэнераў і суддзяў.

Віталь ПАЛЯЧКОЎ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Запольскай школы. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць