Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
07 Чэрвень 2021

Старшыня райвыканкама Віталь Казлоў уручыў ордэны Маці жыхаркам Чэрвеньшчыны

У канферэнц-зале раённага краязнаўчага музея ўрачыста ўзнагародзілі штатдзетных маці Юлію Буглак з вёскі Вайнілава і Наталлю Латушкіну з вёскі Грабёнка.

Сімвалічна, што гэтая адметная падзея адбылася ў Міжнародны дзень абароны дзяцей.

Уручаючы хатняй гаспадыні Юліі Буглак і паляводу СВФ “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон” Наталлі Латушкінай ордэны Маці, якімі яны адзначаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей, старшыня райвыканкама Віталь Казлоў адзначыў, што гэтыя ўзнагароды сімвалізуюць высокае дзяржаўнае і грамадскае прызнанне маці. Яны – знак глыбокай павагі і шанавання ролі жанчыны ў грамадстве.

Віталь Казлоў выказаў Юліі Вітальеўне і Наталлі Уладзіміраўне шчырую ўдзячнасць за сапраўдны подзвіг, пажадаў ім і іх дзецям моцнага здароўя і дабрабыту. Ён таксама адзначыў, што раённыя ўлады робяць усё магчымае для падтрымкі шматдзетных сем’яў і пры неабходнасці гатовыя падставіць ім сваё плячо.

На ўрачыстасць жанчыны прыйшлі разам з мужамі і дзецьмі. Ва ўтульнай абстаноўцы канферэнц-залы сем’і пагутарылі са старшынёй райвыканкама, распавялі пра свае набыткі і праблемы, абмяняліся думкамі.

У прыватнасці, Сяргей Буглак падзякаваў Віталю Казлову за дапамогу ў вырашэнні праблемы прыватызацыі жылога дома. Ён таксама выказаў захапленне тым, як змянілася за апошнія гады аблічча Чэрвеня. А Андрэй Латушкін папрасіў пасадзейнічаць у рамонце дарогі да новага дома, у які іх шматдзетная сям’я неўзабаве заселіцца.

Напрыканцы Віталь Казлоў падараваў Юліі Буглак і Наталлі Латушкінай альбомы для сямейных фотаздымкаў, а іх дзеці атрымалі мяккія цацкі ад раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын. Завяршылася ўрачыстасць экскурсіяй па экспазіцыях краязнаўчага музея.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць