Начальнік групы прызыву на ваенную службу маёр Аляксандр Дзюк пазнаёміў юных гасцей з гісторыяй ваенкамата, патлумачыў асноўныя задачы яго працы, правёў экскурсію па будынку і распавёў аб напрамках дзейнасці кожнага спецыяліста.

Некалькімі днямі раней гэтыя ж хлопцы ў рамках збораў пабывалі ў мар'інагорскай вайсковай частцы, таму ў ваенкамаце яны ўжо не адчувалі сябе абсалютнымі дылетантамі ў дачыненні да пытанняў аб войску. Таму падчас дыскусіі аб вайсковай службе старшакласнікі актыўна задавалі розныя пытанні, напрыклад, пра паступленне ў Ваенную акадэмію.

У ходзе экскурсіі школьнікам прадэманстравалі фільм аб гісторыі стварэння Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, правялі прафарыентацыйную гутарку «Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць». Асобна для хлопцаў таксама распавялі асноўныя палажэнні аб праходжанні вайсковай службы.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Алены Дзюк

