Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

08 Чэрвень 2021

Васіль Ладуцька: «Чэрвеньскі АСВОД дае «дабро» на купанне»

На календары - пачатак лета.

Дзённая тэмпература ў цені — вышэй 25 градусаў, а значыць на парозе — адкрыццё пляжнага сезона. Берагi рэк і азёр вось–вось запоўняцца аматарамі выкупацца і паляжаць на сонейку. Пра тое, дзе ў Чэрвеньскім раёне можна будзе выкупацца гэтым летам і што зроблена для камфорту адпачываючых, распавёў газеце старшыня раённай арганізацыі АСВОДа Васіль Ладуцька.

- Рашэннем Чэрвеньскага райвыканкама вызначаны месцы для купання: зона адпачынку на вадаёме «Натальеўск», пляжная зона ля санаторыя «Волма» і ў г.п. Смілавічы – традыцыйнае пляжнае месца на выгіне ракі «Волма». На працягу апошніх 10 гадоў кожны год у нашым раёне вадалазы чысцяць дно месцаў, дазволеных для купання, але смецце і небяспечныя прадметы: бітыя бутэлькі, дошкі з цвікамі, арматура працягваюць з'яўляцца. Яшчэ ў красавіку 3 пляжныя зоны вадалазы абследавалі, праверылі дно, дасталі староннія прадметы.

Да добраўпарадкавання правялі службы на чыім балансе, знаходзяцца пляжы. Чэрвеньскі і Смілавіцкі пляжы - у падпарадкаванні Чэрвеньскага ЖКГ, ведамасны пляж абслугоўваюць работнікі санаторыя «Волма». Курыруюць працы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі і АСВОД.

Паводле інфармацыі Васіля Ладуцькі на гарадскім пляжы падфарбаваны ценявыя навесы, абсталявана дзіцячая пляцоўка, пляцоўка для пляжнага валейбола, дзе ўжо праходзяць першыя гульні. Таксама ўстаноўлены дадатковыя смеццевыя кошыка і кантэйнеры.

На Натальеўскім возеры з 1 мая з 10.00 да 19.00 нясуць дзяжурства матросы-ратавальнікі, якія маюць немалы вопыт, працавалі на станцыі раней. Усяго дзяжураць 4 чалавекі. Для назірання ратавальнікі выкарыстоўваюць гучнагаварыцель, каб папярэджваць парушэнні грамадзянамі правілаў паводзін ля вады. На станцыі ёсць лодка, якой можна кіраваць вёсламі або выкарыстоўваць матор, каб хутчэй апынуцца ў месцы экстрэмальнай сітуацыі. Падчас купальнага сезона і масавага знаходжання адпачываючых, ратавальнікі патрулююць водную паверхню пастаянна. Для абазначэння небяспечнай глыбіні, устаноўлены буі.

Па словах Васіля Ладуцькі, самую трывожную групу складаюць малыя і падлеткі, якія жадаюць выкупацца і прыемна правесці час ля вады, прыбыўшыя ў зону адпачынку без бацькоў або старэйшых дарослых. Дзеці песцяцца ў вадзе, спаборнічаюць у хуткасці і далёкасці заплыву, ныраюць у неналежных месцах, рызыкуючы ўласным жыццём. На жаль, такая бестурботнасць выносіць дзясяткі жыццяў кожны купальны сезон.

- Абсалютна нармальна, што людзей у гарачае надвор'е цягне адпачыць да вады. Гэта вельмі добры від адпачынку і аздараўлення. Але важна памятаць, што купанне патрабуе лімітавай акуратнасці выканання правіл, аб якіх мы пастаянна нагадваем адпачываючым. Тады ўражанні ад лета застануцца толькі самыя прыемныя — падвёў вынік Васіль Ладуцька.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць