Выратавана 73 чалавекі, з іх 11 дзяцей.
Да асноўных прычын няўдалага, а часам сумнага адпачынку можна аднесці бестурботнасць грамадзян, парушэнне правілаў паводзін на вадзе. У большасці выпадкаў НЗ адбываюцца падчас распівання спіртных напояў, пры заплыве ў нецвярозым стане, купанні ў забароненых месцах, дзе няма выратавальных станцый. Ужыванне алкаголю і адпачынак ля вады часта становяцца прычынай гібелі людзей. У мінулым годзе адкрыццё купальнага сезону не для ўсіх было ўдалым:
11 чэрвеня у сталіцы патанула 24-гадовая дзяўчына. Інцыдэнт адбыўся днём. Дзяўчына і яшчэ двое мужчын знаходзіліся каля вадаёма на вул. Гарэцкага і распівалі спіртное. Нягледзячы на забараняльныя шыльды на беразе, дзяўчына вырашыла выкупацца. Падплыўшы да сярэдзіны, яна стала тануць. Сябры, а таксама знаходзіўшыяся побач відавочцы выцягнулі пацярпелую. Аднак выратаваць яе не ўдалося.
У Бярозаўскім раёне падчас купання патануў працоўны адной з будаўнічых арганізацый Брэста. Трагедыя адбылася позна ўвечары 15 чэрвеня ў вёсцы Марэвiль. Група будаўнікоў адпачывала пасля працы на беразе пажарнага вадаёма. Кампанія ўжывала спіртныя напоі. Позна ўвечары 47-гадовы мужчына захацеў выкупацца. Да берага мужчына так і не выплыў. На наступны дзень вадалазы яго дасталі са дна вадаёма.
24 чэрвеня патануў жыхар Ляхавічаў падчас купання ў рацэ Ведзьма. Трагедыя адбылася ўвечары. Разам з кампаніяй 41-гадовы мужчына адпачываў на беразе, не абышлося без ужывання спіртных напояў. Затым малады чалавек вырашыў выкупацца і стаў пераплываць рэчку. Калі жонка страціла мужа з-пад увагі, яна звярнулася за дапамогай да ратавальнікаў, якія дзяжурылі на гарадскім пляжы. Выратаваць мужчыну не ўдалося. Яго цела знайшлі ў супрацьлеглага берага ракі.
Важна! Нецвярозы чалавек не ў стане адэкватна ацэньваць сітуацыю і можа рабіць учынкі, якія ніколі б не зрабіў у цвярозым стане!
Забараняецца:
- купацца ў вадаёмах у стане алкагольнага ап'янення. Алкаголь дадаткова пашырае сасуды, і пасля апускання ў халодную ваду надыходзіць рэзкі спазм. Ва ўмовах адкрытага вадаёма гэта можа каштаваць жыцця!

