Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

09 Чэрвень 2021

Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі выступіць у Чэрвені

Чэрвеньскі раённы цэнтр культуры і вольнага часу прапануе вашай увазе канцэртную праграму дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі.

Заслужаны калектыў, Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі - вядучы харэаграфічны калектыў рэспублікі. За больш чым паўвекавы перыяд свайго існавання Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі стаў неад'емнай часткай нацыянальнай культуры краіны, яе здабыткам. Ён па праве лічыцца аўтарытэтнай арганізацыяй у галіне народнага мастацтва, з'яўляецца кузняй выканальніцкіх і пастановачных кадраў рэспублікі.

Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі - новае прачытанне традыцыйнага беларускага фальклору. Дата правядзення 11 чэрвеня 2021 года ў 18:00. Кошт квітка - 7 рублёў.

Папярэдні заказ білетаў на мерапрыемствы па тэлефоне

28-9-17 (каса працуе аўторак-пятніца 14:00-20:00, нядзеля 14:00-20:00) . Набыць квіткі можна ў касе РЦКiД па адрасе г. Чэрвень, вул. К.Маркса, 20 (аўторак-пятніца p 14:00 да 20:00, нядзеля  14:00-20:00).

+375259538161 - Андрэй.

Пры неабходнасці дамо афішы для размяшчэння на інфармацыйных стэндах Вашай арганізацыі (установы).

Е.Б.Гоман, дырэктар РЦКiД

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць