Гэты конкурс праводзіцца ўжо сёмы год запар у пачатку канікул. Намінацыі цалкам адпавядалі назве: усе яны тычыліся цацак і гульняў.
Кіра Войцік (выкладчык Вольга Гатоўка) у намінацыі «Мяккая цацка» узнагароджана дыпломам 2 ступені.

Ксенія Ладуцька (выкладчыца Наталля Кучук) у намінацыі «Папяровая цацка» атрымала дыплом 1 ступені. Ганна Шамрук (выкладчык Таццяна Мартынчык) у намінацыі «Лепшая хатняя калекцыя цацак» удастоена дыплома 1 ступені.
Як адзначыла Наталля Кучук, на мерапрыемстве чэрвеньскія ўдзельнікі не толькі паказалі свае таленты, але і пагутарылі з умельцамі з іншых гарадоў, перанялі вопыт і атрымалі масу станоўчых эмоцый. Бо гэта быў не толькі конкурс, але і свята!
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Наталлі КУЧУК

