Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

09 Чэрвень 2021

Галоўны санітарны лекар распавядае аб выніках наглядных мерапрыемстваў у маі бягучага года

Як распавяла «Раеннаму весніку» Наталля Свядыш, галоўны санітарны ўрач па Чэрвеньскім раёне, спецыялісты Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі працягваюць працу па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторый Чэрвеньскага раёна, уключаючы рэгулярныя маніторынгі за санітарным утрыманнем тэрыторый і актыўную асветніцкую працу па іх утрыманні ў здавальняючым санітарным стане.

Праводзяцца сустрэчы з кіраўнікамі арганізацый, так і з індывідуальнымі домаўладальнікамі.

- За май 2021 года праведзены маніторынг за санітарным утрыманнем тэрыторый пяці сельскіх саветаў - Смілавіцкага, Клінокскага, Валевачскага, Руднянскага, Чэрвеньскага і грамадскіх тэрыторый г.Чэрвеня, – паведамляе Наталля Свядыш. - Так, на тэрыторыі вышэйзгаданых сельскіх саветаў і г. Чэрвеня было абследавана 94 аб'екты арганізацый і прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці, 12 населеных пунктаў, 21 дваровая тэрыторыя, 4 аўтамабільныя дарогі з палосамі адводу, 14 грамадзянскіх могілак, 1273 тэрыторый, прылеглых да прыватных домаўладанняў.

Аграгарадок Турэц, землі ААТ «10 з'езд Саветаў». Фота да ўборкі

Галоўны санітарны лекар адзначыла, што ў частцы засмечанасцi тэрыторый аб'ектаў і населеных пунктаў парушэнні былі выяўлены на 28 аб'ектах (73%), парушэнні санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства пры ўтрыманні кантэйнерных пляцовак для збору ЦКА – на 9 аб'ектах (24%), іншыя парушэнні ў санітарным утрыманні тэрыторый выяўлены на 1 аб'екце (3%).

Аграгарадок Турэц, землі ААТ «10 з'езд Саветаў». Фота пасля ўборкі

- За парушэнні патрабаванняў санітарных нормаў і правілаў у адрас адказных асоб было накіравана 25 рэкамендацый па іх ліквідацыі, а таксама ўручана 46 памятак індывідуальным домаўладальнікам, – каментуе Наталля Свядыш. - Да адміністрацыйнай адказнасці ў частцы ўтрымання тэрыторыі ў нездавальняючым санітарным стане прыцягнуты: 1 фізічная асоба на агульную суму 58 рублёў (2 базавыя велічыні), 1 юрыдычная асоба на агульную суму 290 рублёў (10 базавых велічынь).

Галоўны санітарны лекар заявіў аб тым, што 2 несанкцыянаваныя звалкі смецця ў аграгарадку Турэц, у канцы зав. Лясны на землях ААТ «10 З'езд Саветаў» і каля лесу в. Чырвоная гара на землях КСУП «Валевачы» ліквідаваны ў поўным аб'ёме.

- Разам з адміністрацыйнай дзейнасцю спецыялістамі санэпідслужбы праводзіцца санітарна-асветная і агітацыйная праца – - адзначае Наталля.

Вёска Клінок, кантэйнерная пляцоўка. Фота да ўборкі

Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі нагадвае аб патрабаваннях да ўтрымання тэрыторый:

- забараняецца размяшчаць цвёрдыя адходы ў неўстаноўленых месцах, у тым ліку і раслінныя адходы ўздоўж аўтадарог;

— забараняецца зліваць (скідваць) вадкія адходы на зямлю, у ліўневую каналізацыю, водныя аб'екты;

- забараняецца складаваць і захоўваць больш за 72 гадзіны на тэрыторыях, прылеглых да зямельных участкаў, у тым ліку праезнай частцы вуліц, дровы, торф, вугаль, пясок, будаўнічыя матэрыялы і будаўнічае смецце.

Вёска Клінок, кантэйнерная пляцоўка. Фота пасля ўборкі

У адпаведнасці з правіламі добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў арганізацыі і індывідуальныя домаўладальнікі павінны праводзіць:

- санітарную ачыстку і ўборку тэрыторый;

- збор і выдаленне цвёрдых бытавых адходаў;

- своечасовае скошванне пустазелля;

- падтрыманне ў належным стане зямельнага ўчастка, яго агароджы.

Галіна АКБАЛ. Фота прадастаўлены раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі

Фота мае ілюстрацыйны характар

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць