Творчы конкурс многія гады аб’ядноўвае лепшыя аматарскія і прафесійныя калектывы, якія захоўваюць і развіваюць традыцыі харавога мастацтва Беларусі.
Бягучы год не стаў выключэннем.
На працягу двух дзён у мерапрыемстве бралі ўдзел 26 вакальна-харавых калектываў з усіх абласцей рэспублікі, якія дэманстравалі сваё выканальніцкае майстэрства.
Выступленне канкурсантаў ацэньвала прафесійнае журы.
Яго ўзначаліла мастацкі кіраўнік і дырыжор Дзяржаўнага камернага хору заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава і прафесар кафедры беларускай народна-песеннай творчасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў дацэнт Уладзімір Зяневіч.
Мінскую вобласць на фестывалі прадставілі 16 калектываў, у тым ліку народны вакальны ансамбль “Рэха”настаўнікаў Червеньскай дзіцячай школы мастацтваў, якім кіруе дырэктар установы Галіна Прышывалка.
Мастацтва нашых артыстаў было высока ацэнена членамі журы.
За выкананне конкурснай праграмы вакальны ансамбль «Рэха» удастоены Дыплома другой ступені, што сведчыць аб высокім прафесійным узроўні калектыву.

На мінулым фестывалі “ Пеўчае поле”, які праходзіў у 2019 годзе, выступленне “Рэха” было таксама адзначана Дыпломам.

Спадзяёмся, што на наступны год калектыў зноў прыме ўдзел у фестывалі і парадуе сваіх прыхільнікаў яшчэ больш высокай адзнакай выканальніцкага майстэрства, тым больш, што ў калектыва ўсё для гэтага ёсць: жаданне, натхненне, творчы імпэт і таленавіты кіраўнік.
А наперадзе – год карпатлівай, стараннай, штодзённай творчай працы.
Людміла Дарагуж, выкладчык Чэрвеньскай школы мастацтваў. Фота Галіны Прышывалка

